абноўлена
Даляр падаражэў сёння амаль на чатыры капейкі. Еўра вырас на пяць капеек
На таргоў у Мінску 7 жніўня даляр вырас на 3,84 капейкі да 3,1543 беларускага рубля. Гэта чарговы рэкорд з пачатку года.

Фота: «Наша Ніва»
Еўра вырас на 5,11 капейкі да 3,4267. Гэта таксама чарговы максімум з пачатку года.
Расійскі рубель зніжаецца на 1,64 капейкі да 3,2724 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас на 6,51 капейкі да 4,3923 за 10 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364 (такім чынам рост з пачатку года склаў 41 капейку), еўра — 2,9073 (+51 капейка з пачатку года), расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Каментары