Афіша

Фестываль дакументальных фільмаў да Дня правоў чалавека

Да сусветнага Дня правоў чалавека, 10 снежня, мінскія актывісты Руху «За Свабоду» арганізуюць паказ трох дакументальных кінастужак на праваабарончую тэматыку, якія дэманстраваліся ўвесну 2009 года на чэшскім фестывалі «Адзіны свет».

Увазе гледачоў прапануюцца стужкі:

«Маліцеся за вяртанне д’ябла ў пекла» (ЗША, 2008 г.)

Незвычайная гісторыя вялікай мужнасці мусульманскіх і хрысціянскіх жанчын у Ліберыі, якія, не зважаючы на рознасць веры, разам змагаюцца за спыненне крывавай грамадзянскай вайны, якая бушуе ў краіне.

«Бірма VJ — Рэпартаж з закрытай краіны» (Нарвегія, Швецыя, Данія, Вялікабрытанія)

Кінастужка прысвечана працы мясцовых журналістаў ва ўмовах жорсткай дыктатуры Бірмы. Матэрыялы, зробленыя мясцовымі журналістамі падчас супрацьурадавых выступаў і іх задушэння ў 2007 годзе, трапілі ва ўсе вядучыя інфармацыйных агенцыі свету, бо яны сталіся адзінай крыніцай інфармацыі пра актуальную сітуацыю ў краіне.

«Сіла бяссільных» (Чэхія)

Гэта стужка пра важнасць для развіцця грамадзянскай супольнасці прааналізаваць і зрабіць высновы з памылак мінулага. Фільм, каментаваны лаўрэатам прэміі «Оскар» Джэрэмі Айрансам, шукае адказу, чаму сёння многія чэхі не хочуць, каб іх камуністычнае мінулае было раскрытая.

Стужкі будуць дэманстравацца 7‑9 снежня ў канферэнц‑залі гатэлю Grown Plaza (Кірава,13, 2‑гі паверх). Пачатак а 18.30.

У дні правядзення фестывалю актывісты Руху арганізуюць правядзенне конкурсу, прымеркаванага Дню правоў чалавека.

Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна праз E-mail–zasvabodu.minsk@gmail.com ці даслаўшы SMS на нумар +375293312681.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць