Меркаванні3030

А ў вас ёсць «Параноя»?

Гэтак цяпер шмат хто пытаецца ў кнігарнях пра негалосна забаронены раман Віктара Марціновіча. Інтэрв'ю з аўтарам раману.

Гэтак цяпер шмат хто пытаецца ў кнігарнях пра негалосна забаронены раман Віктара Марціновіча. Інтэрв'ю з аўтарам раману. Раман «Параноя» распавядае аб краіне, падобнай да Беларусі і горадзе, падобным да Мінска. Ёсць там і пра дыктатуру, і пра чалавечыя адносіны. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлаўскім «1984». Пра забарону і пра змест раману з Марціновічам гутарыць карэспандэнт НН.

«Наша Ніва»: Віктар, як прынялі навіну пра сваю хай сабе і негалосную, але забарону? Не страшна? Пішучы раман, ці прадбачылі гэтую забарону?

Віктар Марціновіч: Пачуцці зблытаныя. Я быў ад'ездзе, у Эстоніі, калі пачуў пра забарону: і там гэтая навіна проста не пасавала да стылістыкі тамтэйшай прасторы, што атачала мяне. Потым галоўным пачуццём зрабілася адчуванне страшэннай супярэчнасці: з аднаго боку, кнігу, вядома, забараняць няма за што. Але з іншага боку, яе не маглі не забараніць. Проста выходзячы з логікі сістэмы. Аднак, абдумваючы наперад пра лёс кнігі, я і выходзіў з таго, што «Параною» забароняць. Забароняць проста таму, што тэкст, дзе на адной старонцы могуць сустрэцца словы «дзяржбяспека», «праслухоўка», «страх» ды «ён» — не могуць не забараніць. І вось, калі раман трапіў пад забарону, усё быццам бы стала на свае месцы. Ведаеце, калі пагартаць тэкст — у словаў, здаецца, з'явіліся новыя сэнсы. Таму мне далі пашану: быць забароненым пісьменнікам у Беларусі 2009 года.

«НН»: Дык пра што «Параноя»?

ВМ: Пра каханне ва ўмовах дыктатуры. Галоўны герой сустракае казачную прынцэсу з процьмай грошай, аўто і кватэрай, якая часам дэманструе якісьці непадумны, амаль бязмежны, узровень усёдазволенасці. Дзяўчо выяўляецца каханкай кіраўніка дзяржавы. Галоўны герой і каханка кіраўніка дзяржавы ствараюць гняздзечка на заарандаванай кватэры ў Заводскім раёне, наіўна мяркуючы, што яны ўцяклі ад усяго свету. Але насамрэч усе іх пешчы і любошчы дэталёва занатоўваюцца праслухоўкай. Разгортваецца асабістая драма, напісаная мовай пратаколаў гэбэ.

«НН»:Персанажы і месцы дзеяння рамана прыдуманыя? Ці Вы прыдумалі краіну, якую выявілі ў рамане, ці яна — нешта ўцелаўлёнае?

ВМ:Немагчыма напісаць раман, не прыдумаўшы краіну нанава. У маім рамане Мінск — пазнавальны, але вядома гэта мой уяўлены Мінск, Мінск маёй фантазіі.

«НН»: Мінск — гэта…

ВМ: ..горад-фантазм, горад, дасканала створаны пад картэжы. Горад, па якім, як ракавыя пухліны, раскіданыя месцы пазбаўлення волі і месцы, што папярэднічаюць пазбаўленню волі. Горад, у якім увесь час цёмна (вельмі дарэчы, што раман выйшаў і пачаў чытацца-абмярковацца менавіта цяпер, у лістападзе). Горад шалёна прыгожага зімняга неба, замёрзлых калюг і заржэлага савецкага постканструктывізму. Горад, у якім можна пачуць водгулле выкананага Мураўёвым у Філармоніі фортэпіяннага канцэрта Моцарта. Горад, дзе ў зробленым з цэлафана бары «Духмяны» п'юць піва пярэваратні і тролі. Гэта газета «СБ», што апісвае адпачынак працаўнікоў МГБ, ажно хочацца іх любіць з усяе змогі, якая толькі ёсць.

«НН»: Але дайце чытачу надзею, у канцы рамана ўсё сканчаецца дабром, каханне перамагае праслухоўку?

ВМ: Як на мяне — у рамане ўсё заканчваецца добра. Трыма абзацамі раней — і кончылася б кепска. Але канец шчаслівы. Не, вядома, каханне не перамагае праслухоўку — проста таму, што каханне не можа нідзе і ніколі што-кольвек перамагчы. Каханне — кволае пачуццё, яно робіць чалавека лепшым, дабрэйшым, чым ён ёсць, але каханне складае рукі, там дзе ў цела ўбіваецца сталь. Каханне — не пра перамогу. Каханне заўсёды — пра трохі сумную, але слодычную паразу.

«НН«: Усе ведаюць белгазетаўскага Марціновіча: ён рэспектабельны, іранічна-цынічны. Калі і кажа, што ўсё будзе кепска, дык робіць тое з прафесійнай усмешкай чэшырскага ката. А тут — беллітаўскі Марціновіч — з чорнай паранояй замест сцяга? Як жа гэта спалучылася?

ВМ: У жыцці любога коміка раней ці пазней наступае момант, калі хочацца сесці, выдахнуць і сказаць: ну, халера, усё: не смешна. Паглядзіце, што здарылася з Зошчанкам, маю на ўвазе ягоную «Аповесць аб разуме», змрочны твор пасля пухкіх апавяданняў «Падступнасці і любові». Пісаў свае жарцікі і кепікі і потым, на пэўным этапе, яго «накрыла». Разумееце, проста сякая-такая колькасць словаў не маглі складвацца ў белгазетаўскую рубрыку «Хорошие новости». Да прыкладу, склалася нешта надзвычай лірычнае і вельмі балеснае. Яно назапашвалася, і вось — вылілася. У гэтым дарэчы, прычына, па якой я пішу прозу, калі мне тужліва. Бо ў газеце ёсць процьма рэчаў, (пра) якія я магу напісаць, калі мне вясёла.

«НН»: На якую публіку разлічвае беларус, які піша па-расейску, але пра Беларусь?

ВМ: Насамрэч я вельмі выразна разумею, што, вось, трэба пісаць па-беларуску, каб быць паўнавартасным беларускім пісьменнікам, і я ад уласнага комплексу непаўнартаснасці, недабеларускасці не пазбудуся, проста — проста таму, што я — як бы ні намагаўся — ніколі не напішу па-беларуску так, як магу цяпер пісаць па-расійску. Што зробіш: я і мае героі жывуць тут, і не хочуць нікуды эміграваць?

«НН»: У сувязі з забаронай, што будзеце рабіць далей з кнігай?

ВМ: Разумееце, рэч у тым, што нічога ўжо зрабіць з кнігай я не магу. Яна жыве сваім жыццём, як любы вялікі аб'ёмам тэкст. Ведаю, што рэакцыяй на забарону тэксту стала тое, што раман нехта адсканаваў і выклаў у сеціўных бібліятэках. Што будзе далей, залежыць ад процьмы фактараў, уключаючы цэны на расійскі газ. Мая мара — каб мая кніга змяніла нешта ў чытачах і — хто ведае — у гэтай рэчаіснасці, з якой яна перагукаецца. Каб у выніку гэтых «перагуканняў» зрабілася менш і тэкст застаўся ілюстрацыяй змрачнаватых часоў, у якіх мы жылі ды з якіх ужо выйшлі.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»28

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць