Грамадства2121

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Прычыны пагрозы бяспецы Літвы з боку Карач не тыя, пра якія яна гаворыць

На мінулым тыдні Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы прызнаў грамадзянку Беларусі Вольгу Карач, кіраўніцу Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», пагрозай нацыянальнай бяспецы. Як піша «Дэлфі», прычыны, з якіх Карач, паводле звестак ДДБ, уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы, не тыя, пра якія жанчына публічна заяўляе.

 Вольга Карач. Скрын відэа

«Прычыны, якія прывялі да ацэнкі таго, што В. Карач уяўляе пагрозу бяспецы дзяржавы — не тыя, якія яна згадвае ў сваіх публічных заявах», — гаворыцца ў паведамленні ведамства, накіраванага інфармацыйнаму агенцтву Elta ў панядзелак.

Пры гэтым адзначаецца, што сапраўдныя прычыны рашэння не зʼяўляюцца публічнай інфармацыяй.

«ДДБ даў Дэпартаменту міграцыі інфармацыю, звязаную з пагрозай В. Карач бяспецы Літоўскай дзяржавы. Гэтая інфармацыя не зʼяўляецца публічнай, таму падрабязней мы яе каментаваць не будзем», — гаворыцца ў каментары ведамства.

Падкрэсліваецца, што В. Карач была праінфармаваная аб прычынах, якія прывялі да рашэння наконт яе. Аднак, зазначае ДДБ, жанчына мае права абскардзіць такое рашэнне ў судзе. «ДДБ, са свайго боку, у судзе зможа паказаць довады, якія прывялі да ацэнкі В. Карач, якія цяпер не могуць быць апублікаваныя», — паведамляе ведамства. 

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што Літва далучылася да Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, якая забараняе дэпартацыю чалавека, калі гэта створыць рызыку пераследу.

На мінулым тыдні сама Вольга Карач расказала расійскім СМІ аб тым, што ёй адмовілі ў прадастаўленні прытулку, а прычынай гэтага нібыта з'яўляецца яе інтэрв'ю з Уладзімірам Жырыноўскім , а таксама ўдзел у шэрагу канферэнцый у РФ, якія праводзіліся пры ўдзеле Еўракамісіі.

Учора стала вядома, што прычынай адмовы ў прадастаўленні прытулку актывістцы Вользе Карач маглі стаць падазрэнні ў яе супрацоўніцтве з расійскай разведкай.

Вольга Карач да 2020 года была частай госцяй у расійскіх пракрамлёўскіх выданнях, у прыватнасці, на «Лента.ру» і «Газета.ру». Ад восені 2020 года яна атакавала Святлану Ціханоўскую. Мемам сталі словы экс-сілавіка Ігара Макара, што Юрый Зянковіч «паехаў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач». У Маскве Зянковіча арыштавалі, разам з Аляксандрам Фядутам.

Карач таксама беспаспяхова падавала заявы ў праваахоўныя органы Літвы і камісіі па этыцы на незалежныя СМІ. 

Каментары21

  • Wunderwaffe
    22.08.2023
    Агентура. Никогда мне не нравилась...
  • Zmicier
    22.08.2023
    у 2014 і 2015 годзе Вольга складала уражанне чалавека больш прарасійскага. Я памятаю яе каментары і пасты ў фэйсбуку адносна беларускай мовы і беларускамоўных. Сяброўства з Дзіянавым і яго сябрамі, а таксама з расейскімі "патрыётамі". У той час, для мяне Вольга хутчэй стала па іншы бок барыкад адносна сітуацыі ва Ўкраіне. Таму, не здзіўляюся прынятаму рашэнню, але неяк ёй спачуваю па-чалавечы, бо разумею, што гэта стрэс. 
  • Лiтвiн
    22.08.2023
    паступова выганяць незгодных
    спачатку мутных звязвных с Масквой
    потым лiтвiнау - скажуць з ФСБ звязаныя
    потым занадта самастойных
    змещаныя пачуццi


Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?30

Прадстаўнік ЗША пры НАТА анансаваў пастаўку Украіне зброі, якой яна раней не мела6

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца2

У Беларусі жывуць аднагодкі дыназаўраў. Жыхар Палесся расказаў і паказаў, як за імі назірае7

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін17

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць