Свет44

Прэзідэнт Ірана гатовы прыехаць у Мінск — МЗС Беларусі

Сёння міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях саміту БРІКС у ПАР сустрэўся з прэзідэнтам Ірана Ібрахімам Раісі, пасля чаго было заяўлена, што іранскі лідар гатовы наведаць Беларусь у адказ на візіт у гэтую краіну Лукашэнкі ў сакавіку.

Фота: twitter.com / BelarusMID

Два дні таму дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам Алейніка прыбыла ў ПАР для ўдзелу ў мерапрыемствах XV саміту БРІКС. З гэтай жа мэтай у Іаганесбург прыбыў і прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі.

Таксама на палях гэтага саміту адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з ягоным іранскім калегам Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Бакі, як паведамляецца, абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, асноўным з якіх была рэалізацыя дарожнай карты супрацоўніцтва, падпісанай Лукашэнкам у Іране падчас візіту ў сакавіку гэтага года.

Каментары4

  • Чарлз
    24.08.2023
    Дзеля атрымання інфы бясплатна адсочвае адзін іранскі рэсурс інжынірынгавай тэматыкі. Што там адсочваць? Яны выкладваюць амерыканскія докі. Не ведаю, дзе бяруць, але па здагадцы - ім нехта з эмігрантаў, што працуюць у гэтай сферы, прысылае. Каштуюць гэтыя файлы як і ўсё ў Амерыцы дорага -- ад $50 за 20 старонак.
    Гэта я аб тэхналагічнай моцы Ірана ды яго развіцці.
  • mikola
    24.08.2023
    Dobra navina !
  • дзед
    25.08.2023
    Некалі нейкі стары дыктатар вадзіў шуры-муры з нейкім махмудам. Толку аніякага не было.

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць