Грамадства2424

У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму

Сёння ў швейцарскім Санкт-Галене агучылі прысуд экс-байцу САХРа Юрыю Гараўскаму. Гараўскага нечакана апраўдалі па справе аб знікненні апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе, хоць пракурор прасіў для яго 3 гады пазбаўлення волі.

 Юрый Гараўскі старанна хаваў свой твар падчас суда. Фота: «Новы час»

Гараўскага судзілі ў межах універсальнай юрысдыкцыі ў Швейцарыі.

Былога спецназаўца абвінавачвалі ў выкраданні экс-міністра МУС Беларусі Юрыя Захаранкі, экс-старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Швейцарскае заканадаўства не дазваляла прыцягнуць Гараўскага да адказнасці па больш сур’ёзным крымінальным артыкуле — за забойствы ці саўдзел у іх, бо імаверныя расправы над апанентамі рэжыму адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Таму судзілі экс-сілавіка за датычнасць да «шматлікіх выпадкаў знікнення».

Як паведамляе Deutsche Welle, Акруговы суд Роршаха апраўдаў Юрыя Гараўскага па абодвух прад'яўленых яму абвінавачваннях — гвалтоўным знікненні людзей і ўвядзенні правасуддзя ў зман.

Грамадзянскі пазоў Алены Захаранкі і Валерыя Красоўскага на 200 тысяч швейцарскіх франкаў будзе перанакіраваны ў грамадзянскі суд. Судовыя выдаткі на суму ў амаль 45 тысяч франкаў пакрые дзяржава.

Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні».

«Гэтыя факты не павінны выклікаць сумненняў. Але на допыце абвінавачаны заблытаўся ў супярэчнасцях і ўхіляўся ад адказу», — растлумачыў сваё рашэнне суддзя.

Ён палічыў, што некаторыя з паказанняў Гараўскі прыдумаў. Таму суд прыйшоў да высновы, што Юрый Гараўскі, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай. «Магчыма, ён чуў пра гэта ад калег», — перадае словы суддзі карэспандэнтка DW.

Юрый Гараўскі пры ўваходзе ў суд. Фота: «Новы час»

Карэспандэнтка выдання «Новы час» паспрабавала пасля прысуду паразмаўляць з самім Юрыем Гараўскім.

«Ці шкадуеце вы аб тым, што бралі ўдзел у выкраданнях апазіцыйных палітыкаў? Ці разумелі вы, беручы ўдзел у гэтых спецаперацыях, што гэта палітычныя справы? Як Паўлічэнка тлумачыў вам неабходнасць затрымання Захаранкі, Ганчара і Красоўскага?» — запыталася яна.

Аднак Гараўскі не адказаў ні на адно пытанне, насунуўшы капюшон на галаву. Выглядаў ён, як адзначыла журналістка, вельмі падаўленым.

Адвакатка Гараўскага ў размове з журналістамі паведаміла, што яе бок задаволены такім рашэннем суда.

Адвакатка Юрыя Гараўскага размаўляе з журналістамі. Фота: «Новы час»

Чытайце таксама па тэме:

«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця

БелТА падманвае, што Гараўскага ў Швейцарыі судзяць за самаабгавор

У Швейцарыі скончыўся суд над былым байцом «эскадрона смерці» Гараўскім

Пракурор запрасіў для экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі 3 гады зняволення

«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні

Каментары24

  • Раман
    28.09.2023
    Оуч, выглядае як замануха для іншых злачынцаў рэжыму - ісці здавацца пакуль не позна.

    Моцы сваякам і беларускаму народу перажыць несправядлівы прысуд
  • Профессор
    28.09.2023
    Святой человек ведь, вот, если бы штаны были красного с белым, тогда другое дело..
  • Змагар Х
    28.09.2023
    Ганьба. Гапаватым забойцам паусюль добра. Выконвау загад, добра жыу з гэтым 20 гадоу, калi зразумеу, што свае ж скора заб'юць, з'e хау.

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць