Здарэнні33

За верасень у лесе заблукала 60 чалавек. Ратавальнікі далі некалькі парад на выпадак, калі вы згубіліся

Беларусы ходзяць у грыбы ў лясы і губляюцца, толькі з пачатку верасня зафіксавана 60 такіх выпадкаў. У МНС звярнулі ўвагу на тое, што людзі не баяцца заблукаць і ідуць шукаць грыбы, але дарогі дадому не знаходзяць.

Фота: МНС

«Толькі з пачатку верасня ў лясах згубілася 60 чалавек, а за гэты яшчэ не завершаны тыдзень ужо 10 чалавек звярнуліся па дапамогу, каб выйсці з гушчароў», — гаворыцца ў паведамленні.

Часцей за ўсё губляюцца пенсіянеры.

У ведамстве рэкамендуюць папярэдне вывучыць карту мясцовасці, куды грыбнікі збіраюцца ісці. Адзенне варта выбіраць яркае, каб не злівацца з лесам, а абутак павінен быць непрамакальны.

Не лішне ўзяць з сабой ліхтарык, запалкі, нож, запас ежы, сродкі ад насякомых.

Перад тым, як ісці ў лес, пажадана расказаць сваякам, сябрам ці суседзям, куды менавіта вы ідзяце.

Важна, каб тэлефон быў цалкам зараджаным, а ў лесе не варта збочваць з пратаптаных сцежак.

«Калі вы ўсё ж заблукалі, заставайцеся на месцы і паспрабуйце звязацца з ратавальнікамі па мабільным тэлефоне», — раяць у МНС.

Таксама рэкамендуюць свістаць і крычаць — для таго, каб прыцягнуць увагу. Акрамя таго, варта прыслухоўвацца да навакольных гукаў, якія дапамогуць вызначыць кірунак да найбліжэйшага населенага пункта.

Каментары3

  • mikola
    28.09.2023
    ni hadzice u les adny. lepei isci kampanijai...
  • Дедушка
    28.09.2023
    Я погнимаю 80-летнюю бабку с хутора с кнопочным телефоном..
    но как теряются со смартфонами - это просто необъяснимо... деген...ты
  • Мамкін ляснік
    28.09.2023
    Як можна ўмудрыцца заблудзіцца? Тых лясоў засталося як валасоў на лукашэнцы. У любы бок прайдзі пару кіламетраў - выйдзеш на дарогу

Цяпер чытаюць

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася8

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Усе навіны →
Усе навіны

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман15

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася8

20-гадовая дзяўчына з Брэста запісала жартаўлівы тыкток пра смерць у ДТЗ — і ў той жа вечар разбілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць