Грамадства1010

У меркаванай рэзідэнцыі Лукашэнкі ў цэнтры Мінска зарэгістраваны «Фонд Першага»

Мінюст Беларусі зарэгістраваў «Фонд Першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Фонд Першага». На запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і ІП звярнуў увагу юрыст Юрый Чавусаў.

Фонд зарэгістраваны 25 кастрычніка 2022 года рашэннем № 54 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская, 15. Менавіта там знаходзіцца загадкавая новая рэзідэнцыя са спа-цэнтрам, басейнам, канферэнц-залай, рабочым кабінетам і спальняй, паведамляе Reform.by.

Выданне атрымала падрабязную выпіску з рэгістра, але яснасці, што гэта за фонд, больш не стала. У выпісцы няма ніякіх кантактных даных або інфармацыі аб заснавальніках фонду. Ёсць толькі інфармацыя аб ведамаснай падпарадкаванасці — «іншыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці». У якасці формы ўласнасці пазначана «маёмасць недзяржаўных юрыдычных асоб без дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

Дакументацыю на новы аб'ект у сваё распараджэнне атрымалі былыя сілавікі з «Белпол». Па інфармацыі «Нашай Нівы», тая рэзідэнцыя планавалася пад старшыню Усебеларускага народнага сходу.

Лукашэнка 21 верасня быў вымушаны асабіста каментаваць інфармацыю аб новай рэзідэнцыі. Ён заявіў, што вырашыў сабраць пад адзін дах усе фонды, якія ўлады закрылі.

Каментары10

  • Kotya
    01.10.2023
    Семейный фонд точнее
  • Воля
    01.10.2023
    У 18-й рэзідэнцыі будзе месціцца “фонд першага” са СПА, басейнамі, джакузі, саўнамі, більярднымі, з залатымі бідэ, унітазамі і ёршыкамі для “першага”. 17 рэзідэнцый яму мала, пайшоў на 18-ю. Аднаго прэзідэнскага фонда яму мала, вырашыў стварыць яшчэ адзін. Хаця за ўвесь час існавання гэтага фонду, а прайшло ўжо не адно дзесяцігоддзе, у гэты фонд паступіў не адзін мільярд народных грошай падаткаплацельшчыкаў, і дзе усё гэтыя грошы ніхто не ведае, бо не было ніводнай незалежнай праверкі, ні аудыту. Ну а што, пакуль народ маўчыць, можна стрыгчы мільярды, жыць у раскошшы, будаваць сабе рэзідэнцыі, ствараць сабе фонды, мець аўтапарк на сотні машын…
  • Дрон в окне
    01.10.2023
    Почему бы ему не вывернуть карманы перед Гаагой?))

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка8

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай1

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка8

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць