Грамадства1212

Літва пазбаўляе беларусаў ДНЖ і за працу на БелАЭС

З Літвы працягваюць прыходзіць новыя паведамленні аб ануляванні дазволаў на жыхарства беларускім грамадзянам. Як і летам, пад пагрозай тыя, хто служыў па кантракце ў беларускай арміі ці быў звязаны з ваенпрамам або сілавымі структурамі. У той жа час да іх апошнім часам дадаліся спецыялісты, якія працавалі ў атамнай галіне, даведаўся Devby.io.

Вось што расказаў выданню супрацоўнік літоўскага офіса буйной аўтсорс-кампаніі, у якой працуе шмат беларусаў.

«У нас у кампаніі двух чалавек звольнілі і пазбавілі ДНЖ з забаронай уезду ў Літву на пяць гадоў. Адзін працаваў у структуры «Расатама» дзесьці ў Расіі, другі, з якім я знаёмы асабіста, працаваў, як і я, на БелАЭС. Да мяне хваля не дакацілася, але, магчыма, гэта толькі пытанне часу.

Знаёмы запаўняў анкету летам, а ў канцы верасня з міграцыйнай службы яму прыйшоў е-мэйл з паведамленнем аб тым, што ДНЖ анулююць і забараняюць уезд у Літву на 5 гадоў. Маўляў, раз ён працаваў на БелАЭС, то яго правяралі спецслужбы РБ, а тыя не прапускаюць нелаяльных. І значыць, ён можа быць патэнцыйна завербаваны, то-бок уяўляе небяспеку інтарэсам Літвы.

На тое, каб аспрэчыць рашэнне, знаёмаму далі два тыдні. Гэта, на мой погляд, самы жорсткі нюанс у гісторыях з ануляваннем: вельмі мала часу на тое, каб сарыентавацца…

…У рамках нашай кампаніі можна было рэлакавацца ў Сербію. Знаёмаму такі варыянт прапаноўвалі, але там бы яму давялося доўга чакаць інтэрв'ю з заказчыкам, без гарантый, таму ён адмовіўся. Калега вярнуўся ў Мінск (балазе прамой пагрозы для яго не было), цяпер шукае працу там. Першы калега, расіянін, пасля анулявання ДНЖ, здаецца, паехаў дадому ў РФ.

Я таксама калісьці працаваў на БелАЭС — як фізік-інжынер. Падаў гэтыя даныя яшчэ вясной, калі запаўняў анкету. Ад гісторыі калегі-беларуса мая адрозніваецца тым, што са станцыі я звольніўся яшчэ да 2020 года і з моманту пераезду, ужо амаль два гады, не езджу ў РБ (небяспечна). Магчыма, спецслужбы Літвы ўзялі пад увагу нешта з гэтага. Але ўпэўненасці ў тым, што майго ДНЖ не забяруць, у мяне няма». 

Каментары12

  • Аляксандр
    01.11.2023
    Прымалі ўдзел у стварэньні гэтага небяспечнага аб'екта.
  • Пніце мяне, бо я з Беларусі, а потым яшчэ раз, проста так
    01.11.2023
    Alaksandr , па такой логіцы трэба забараніць усіх беларусаў, бо 30 гадоў прымалі ўдзел у стварэнні і фінансаванні РБ.
  • Дзе вы, літвіны?
    01.11.2023
    Чыя Вільня?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»17

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»17

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць