Культура

Карціну Пабла Пікаса прадалі за 139 мільёнаў даляраў

Абсалютны рэкорд належыць іншай карціне мастака, якую восем гадоў таму прадалі за 179 мільёнаў даляраў.

Фота: Cedric Ribeiro / Getty Images for Sotheby's

Карціна Пабла Пікаса «Жанчына з гадзіннікам» прададзеная на аўкцыёне Sotheby's за 139 млн даляраў. Гэта другая па кошце праца іспанца з усіх калі-небудзь прададзеных на таргах, піша Бі-бі-сі.

Больш каштавала толькі адна з карцін серыі «Алжырскія жанчыны», прададзеная ў 2015 годзе аўкцыённым домам Christie's за 179,3 мільёна даляраў.

Да пачатку аўкцыёну «Жанчына з гадзіннікам» ацэньвалася ў 120 млн даляраў. Імя пакупніка не называецца.

Больш за 50 гадоў карціна захоўвалася ў ЗША ў калекцыі вядомай знаўцы жывапісу, амерыканскай свецкай ільвіцы Эмілі Фішэр Ландаў.

Яна памерла ў сакавіку гэтага года на 103-м годзе жыцця. Уся яе калекцыя ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў.

«Залатая муза» майстры

На карціне, створанай у 1932 годзе, намаляваная французская мадэль Мары-Тэрэза Уолтэр, якая ў той перыяд была палюбоўніцай мастака.

Ёй было 17 гадоў, калі яна пазнаёмілася з 45-гадовым Пікаса. Спачатку іх раман трымаўся ў таямніцы, таму што Пікаса ўсё яшчэ быў жанаты на ўкраінскай балярыне Вользе Хахловай.

Уолтэр называюць «залатой музай» мастака. З яе напісаны многія карціны Пікаса, у прыватнасці, «Аголеная, якая ляжыць», прададзеная ў 2022 годзе за 67,5 млн даляраў.

Пабла Пікаса нарадзіўся ў Малазе ў 1881 годзе, вырас у Барселоне, а ў 1904 перабраўся ў Парыж, дзе стаў адным з самых значных мастакоў ХХ стагоддзя.

За сваё жыццё Пікаса стварыў каля 150 тысяч работ, шмат эксперыментуючы са стылямі і тэматыкай, але аддаючы перавагу кубізму.

Ён памёр на поўдні Францыі ў 1973 годзе ва ўзросце 92 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by9

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя2

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады45

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я расказала, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?41

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by9

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць