Грамадства1313

Байпол: клірык Гродзенскай епархіі БПЦ стукаў на сваіх калег

Байпол са спасылкай на ўдзельнікаў плана «Перамога» сцвярджае, што атрымаў звесткі аб супрацоўніцтве з сілавікамі протаіерэя Гродзенскай епархіі БПЦ Аляксандра Казакевіча.

Протаіерэй Аляксандр Казакевіч служыць ў праваслаўным прыходзе ў гродненскім спальным раёне «Дзевятоўка», а таксама з'яўляецца духоўным настаўнікам в/ч 5522.

Байпол сцвярджае, што бацюшка даносіў на святароў, якія выступілі з асуджэннем гвалту з боку сілавікоў. У прыватнасці, на архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, які «настройвае свой клір супраць дзейнай улады і адкрыта асуджаў дзеянні праваахоўных органаў».

Таксама зазначаецца, што Казакевіч данёс на арганізатараў выканання песні «Магутны Божа» на прыступках галоўнага гарадскога храма — Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора — на ўладыку Арцемія, а таксама на протаірэяў Андрэя Яварца і Георгія Роя.

Больш за тое, у сваіх даносах Казакевіч запэўніваў, што вышэйшыя саны Гродзенскай епархіі, абапіраючыся на падтрымку ніжэйшых святароў, выношваюць намер падтрымаць «каляровую» рэвалюцыю ў Беларусі.

Вядома, што ў выніку, жадаючы пазбегнуць скандалу, архіепіскапа Арцемія ў 2021 годзе адправілі на спачын. А протаіерэй Георгій Рой быў зняты з пасады настаяцеля кафедральнага сабора, а пазней — пасля адкрытага асуджэння поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны — вымушаны быў з-за пагроз яго бяспецы пакінуць Радзіму.

А «айцец Аляксандр» (Аляксандр Казакевіч) працягвае служыць… Але не Богу, а злачыннаму рэжыму.

Каментары13

  • mikola
    10.11.2023
    Jago padstavili !
  • Чаркашкварка
    10.11.2023
    Ну вiдаць таварыш зауседы i быу на службе... а у расе служыць па сумяшчальнiцтву.
  • Абу
    10.11.2023
    Усё бацюшкі ходзяць пад Бацькай.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам9

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?61

Міністр спорту хоча ўключыць беларускія футбольныя клубы ў расійскі чэмпіянат10

З ААЭ ў Нідэрланды экстрадавалі былога гульца маскоўскага «Спартака». На радзіме яму пагражае сем гадоў турмы1

Кітай узломвае кампаніі Расіі ў пошуках ваенных сакрэтаў1

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка19

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам9

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць