Улада33

Сечын: Расія прапанавала Беларусі бяспошлінна пастаўляць толькі нафту для ўнутранага спажывання

Адпаведную прапанову расійскі бок выказаў Беларусі падчас вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Маскве.

Расія прапанавала Беларусі бяспошлінна пастаўляць 5—6 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання.

Пра гэта 18 снежня ў Санкт‑Пецярбургу заявіў журналістам расійскі віцэ‑прэм’ер Ігар Сечын, паведамляе РІА Новости.

Паводле слоў Сечына, адпаведную прапанову расійскі бок выказаў Беларусі падчас вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы ў Маскве. Ён зазначыў, што такая прапанова была зроблена з улікам «брацкіх адносінаў» дзвюх краін.

Віцэ‑прэм’ер падкрэсліў, што бяспошлінныя пастаўкі будуць тычыцца толькі нафты для ўнутранага спажывання Беларусі, у той час як увесь астатні аб’ём поўнасцю будзе абкладацца экспартнымі пошлінамі.

З 2010 года перастае дзейнічаць паніжальны каэфіцыент на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, які сёлета складае 0,356, нагадаў Сечын.

Паводле слоў расійскага віцэ‑прэм’ера, беларускі бок зацікаўлены ў захаванні гэтага каэфіцыента. Аднак Масква не згодна з такой пастаноўкай пытання, бо пры цяперашняй сітуацыі расійская нафтаперапрацоўчая прамысловасць знаходзіцца ў менш выгадных умовах, чым беларуская.

Сечын паведаміў, што прэзідэнт Расіі даручыў падрыхтаваць адпаведныя дакументы, якія павінны быць падпісаны да канца гэтага года, каб дзве краіны змаглі перайсці на бяспошлінныя пастаўкі нафты. Пры гэтым ён дадаў, што ўжо 19 снежня будуць праводзіцца перамовы ў Маскве з беларускімі партнёрамі.

Раней першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў пра дасягнутыя з расійскім бокам дамоўленасці аб бяспошлінных пастаўках нафты ў Беларусь для ўнутранага спажывання ў аб’ёме 8—9 млн. тон. Гэтую лічбу назваў 17 снежня ў эфіры тэлеканала «Вести» і Сечын.

Расія занепакоена выпадкамі несанкцыянавага транзіту цераз сваю тэрыторыю электраэнергіі, што вырабляецца ў трэціх краінах, для Беларусі. Пра гэта заявіў журналістам віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын 18 снежня ў Санкт‑Пецярбургу, паведамляе РІА Новости.

«Расійскіх энергетыкаў непакояць выпадкі няўзгодненага транзіту праз нашы сеткі электраэнергіі, што выпрацоўваецца ў трэціх краінах. Калі аб’ёмы такога транзіту растуць, могуць узнікнуць тэхналагічныя праблемы», — сказаў Сечын.

Паводле яго слоў, прапановы па вырашэнні гэтай праблемы Расія ўжо выказала беларускім партнёрам. Сутнасць гэтых прапаноў віцэ‑прэм’ер не раскрыў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы8

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

Беларускі турыст знік на Эльбрусе1

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы8

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць