Свет99

Фінляндыя збіраецца цалкам закрыць мяжу з Расіяй, перамовы не далі выніку

Крыніца ва ўрадзе Фінляндыі паведаміла, што закрыццё мяжы з Расіяй можа адбыцца ўжо 22 лістапада. Усяго на расійска-фінскай мяжы дзейнічаюць дзевяць КПП, але пяць з іх былі раней ужо закрытыя.

На расійска-фінскай мяжы. Фота: Roni Rekomaa/Bloomberg via Getty Images

Рашэнне аб закрыцці мяжы можа быць прынята фінскім урадам ужо ў найбліжэйшы час.

Перад гэтым Фінляндыя абмеркавала з Расіяй сітуацыю з некантраляваным прыбыццём бежанцаў на расійска-фінскую мяжу, аднак перамовы па дыпламатычных каналах не далі выніку, заявіў прэм'ер краіны Петэры Орпа.

Паводле слоў фінскага прэм'ера, ягоная краіна мае доказы, што расійскія ўлады наўмысна прапускалі мігрантаў з Сірыі, Самалі, Ірака, Емена і іншых краін без належных дакументаў.

«Ёсць прыкметы, што гэтая дзейнасць носіць арганізаваны характар», — падкрэсліў Орпа.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці поўнага закрыцця мяжы з Расеяй, Орпа сказаў, што ў выпадку, калі падзеі працягнуць развівацца падобным чынам, Фінляндыя «гатовая хутка прыняць пастанову». Ён таксама дадаў, што «для ўсіх было б лепш», калі б сітуацыя вярнулася на той узровень, на якім была да абмежаванняў.

Акрамя закрыцця прапускных пунктаў, Фінляндыя накіравала на мяжу вайскоўцаў. Яны будуць дапамагаць будаваць часовыя агароджы для прадухілення несанкцыянаваных пранікненняў на тэрыторыю краіны.

Каментары9

  • ром
    20.11.2023
    Нет Молотов, да фиг с теми украинцами... ты себя смотри
  • Ерома
    21.11.2023
    Нет Молотов, дурань есліб запад не унічтожыл лівію і ірак нікакова міграцыйнава крызіса не былаб вабшчэ за што баролісь на то і напаролісь
  • Кольт
    21.11.2023
    Ерома, дурань, там і з “благапалучнай” Афрыкі бягуць і з сяброўскага Ірана, на каторых так раўняецца твой калгаснік, і з якімі так любіць супрацоўнічаць.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост1

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады34

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў24

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць