Улада

Пілігрымка ў Росіцу

Сотні вернікаў сабраліся 11–12 жніўня ў вёсцы Росіца (Дрысеншчына) на ўрачыстасьць у гонар блаславёных пакутнікаў Юр’я Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, спаленых жыўцом у 1943 годзе.

Сотні вернікаў сабраліся 11–12 жніўня ў вёсцы Росіца (Дрысеншчына) на ўрачыстасьць у гонар блаславёных пакутнікаў Юр’я Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, спаленых жыўцом у 1943 годзе.

Пачынаючы з 1999 году, калі айцы Юры і Антоні былі абвешчаныя папам Рымскім Янам Паўлам ІІ блаславёнымі, кожны год адбываецца пілігрымка з Друі.

З 2000 году пачалі ладзіцца пілігрымкі і з Полацку, адкуль сёлета крочылі каля 80 чалавек. Штогод вернікі, пераважна маладыя, не баючыся цяжкасьцяў далёкага шляху, ідуць да месца пакутніцтва сьвятароў, якія любілі Бога і людзей больш, чым сваё жыцьцё.

Сёлета, 9 жніўня, каля паўсотні пілігрымаў з кс.Міхалам Цьвічкоўскім выправіліся ў Росіцу з Друі. У пілігрымцы бралі ўдзел і пяць чалавек з Глыбокага, а таксама некалькі чалавек з Воршы і зь іншых гарадоў. Яшчэ каля 30 чалавек з кс.Валянцінам Нарадоўскім далучыліся ў Мёрах.

Амаль што сотню кілямэтраў прайшлі за тры дні, і ўжо вечарам 11 жніўня вернікі былі ў Росіцы. Начавалі ў Мёрах і Верхнядзьвінску, дзе пілігрымаў прынялі на начлег мясцовыя вернікі.

Уначы імшу адпраўляў біскуп Уладзіслаў Блін, тады ж адбылася працэсія са сьвечкамі да месца пакутніцтва, удзень – біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Падчас урачыстасьцяў адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Р. Барадуліна «Рымскі дыпціх», а таксама выступ барда А.Камоцкага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка12

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць