Эканоміка

Беларускія банкі змякчылі патрабаванні да якасці замежных купюр

Беларускія банкі з 1 лютага будуць прымаць замежную валюту па абноўленых правілах, паведамілі ў Асацыяцыі беларускіх банкаў. У прыватнасці, з лютага ў краіне будзе дзейнічаць адзіны пералік прыкмет плацежнасці банкнот замежнай валюты.

Каб механізм пачаў працаваць, 17 банкаў і тры фінансавыя арганізацыі паўгода таму падпісалі пагадненне, пасля чаго дакумент быў ухвалены Нацыянальным банкам Беларусі.

Такім чынам, з 1 лютага ў беларускіх абменніках будуць прымаць брудныя і зношаныя купюры з натуральнымі прыкметамі выкарыстання і нават з невялікімі пашкоджаннямі.

Напрыклад, можна будзе здаць банкноты з пяццю надрывамі або надрэзамі да 3 міліметраў ці з адным, але да 5 міліметраў. Такія купюры прымуць, нават калі парывы або парэзы былі на іх самастойна залепленыя.

У некаторых выпадках нават свячэнне банкнот у ўльтрафіялеце не стане прычынай адмовы ў яе абмене. Але для гэтага структура паперы павінна быць не парушаная, а сама купюра — не рассыпацца і крышыцца.

У той жа час, як і раней, нельга будзе здаць у абменнікі разарваныя купюры ці банкноты або з абарванымі бакамі. Забарона таксама распаўсюджваецца на валюту, якая выкарыстоўвалася падчас аператыўных мерапрыемстваў і афарбаваныя спецыяльнай фарбай.

Таксама не атрымаецца абмяняць банкноты, якія выпадкова былі памытыя разам з адзеннем, калі пасля гэтага яны страцілі першапачатковую афарбоўку. Не прымуць і купюры, пашкоджаныя агнём, вільготныя, ліпкія, а таксама злепленыя з іншымі банкнотамі.

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць