Свет1212

Вялікі скандал вакол ААН: супрацоўнікі арганізацыі ўдзельнічалі ў нападзе ХАМАС на Ізраіль

Ізраіль устанавіў дачыненне як мінімум 12 супрацоўнікаў агенцтва ААН па справах палестынскіх бежанцаў (UNRWA) у нападзе на Ізраіль 7 кастрычніка разам з баевікамі ХАМАС. Гэты факт выклікаў імгненную і жорсткую рэакцыю многіх краін Захаду, якая не абмежавалася словамі.

Першыя дні нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль у кастрычніку мінулага года. Фота: Yousef Masoud / AP

Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім бежанцам і арганізацыі работ (UNRWA, ці БАДАР) аказалася датычным да масавага нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль у кастрычніку мінулага года, падчас якога былі забітыя амаль 1300 ізраільцян, уключаючы жанчын, дзяцей і старых, а некалькі сотняў было выкрадзена ў палон.

Да падобных высноваў прыйшло афіцыйнае расследаванне ў Ізраілі, якое ўсё яшчэ працягваецца, перадае агенцтва Бі-Бі-Сі. 

На гэты момант Ізраілем было ўстаноўлена дачыненне да нападу як мінімум 12 супрацоўнікаў БАДАР, «у доме аднаго з якіх сілком утрымлівалася палонная ізраільцянка, якая потым была адпушчана».

Акрамя гэтага, ізраільская разведка ўстанавіла, што «прафсаюз БАДАР кантралюецца баевікамі ХАМАС, а самі супрацоўнікі агенцтва ААН бралі ўдзел у святкаваннях з нагоды забойстваў ізраільцян».

Выстаўленыя абвінавачванні прывялі да імгненнай рэакцыі цэлага шэрагу краін Захаду, якія адразу ж спынілі фінансаванне БАДАР, што можа прывесці да калапсу арганізацыі. 

Як піша Бі-бі-сі, на гэты момант фінансаванне спынілі ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Францыя, Германія, Італія, Фінляндыя, Нідэрланды, Японія і Аўстралія, якія з'яўляюцца асноўнымі фундатарамі БАДАР.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у сваю чаргу заявіў, што ён «у жаху ад пачутага». 

Супрацоўніца БАДАР (UNRWA) побач з палестынскімі бежанцамі, 2023. Фота: Mohammad Zaatari / AP

У адказ на выстаўленыя абвінавачванні кіраўніцтва БАДАР адразу абвясціла, што разрывае кантракты з супрацоўнікамі, якія ўдзельнічалі ў нападзе. Пры гэтым яно адзначыла, што «шакавана масавым прыпыненнем фінансавання ўсёй арганізацыі толькі з-за дзеянняў некаторых яе чальцоў».

На думку БАДАР, яе фінансавы байкот можна прывесці да непапраўных ахвяр сярод палестынскага мірнага насельніцтва ва ўмовах вайсковай аперацыі Ізраіля ў Газе. Арганізацыя заявіла, што спрабуе забяспечыць гуманітарнай дапамогай прыкладна 1,7 мільёнаў палестынцаў — амаль тры чвэрці насельніцтва ўсёй Газы.

Агенцтва Бі-бі-сі падкрэслівае, што БАДАР з'яўляецца найбуйнейшай установай ААН у Газе. Яна дае медыкаменты, адукацыю і іншую гуманітарную дапамогу палестынцам у Газе, на Заходнім беразе ракі Іардан, а таксама ў Іарданіі, Ліване і Сірыі.

Офіс БАДАР у Газе налічвае каля 13 000 супрацоўнікаў.

Каментары12

  • Ліквідацыя
    28.01.2024
    Ой, неспадзянка
  • Так
    28.01.2024
    Варта палтумачыць беларусам, што за Палестыну і супраць Ізраіля выступае вельмі шмат левых.
  • Васіль
    28.01.2024
    Таму Трамп і спыніў фінансаванне гэтых дармаедаў. Але што Трамп. Ён агент Пуціна. Вось Байдэн - дасьведчаны палітык.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць