Грамадства11

«Даведку аб пастаноўцы на ўлік заўжды бяру з сабой». Што з праверкамі ДНЖ і другімі пашпартамі пры перасячэнні мяжы

Пацікавіліся ў беларусаў, якія нядаўна ездзілі за мяжу, ці просяць у іх паказаць замежныя дакументы і ці пытаюцца пра пастаноўку на ўлік, калі ў пашпарце няма дзейнай візы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: інстаграм-акаўнт ДПК РБ

Беларусы, якія часта перасякаюць беларуска-польскую мяжу, кажуць, што на пункце пропуску «Брэст» пра наяўнасць ДНЖ пытаюцца рэдка, а калі і просяць паказаць дакумент, пра пастаноўку на ўлік не пытаюцца.

Чытач, які ў першыя дні лютага ехаў з Беларусі ў Літву праз «Беняконі», кажа, што беларускія пагранічнікі пыталіся пра ДНЖ або другі пашпарт ва ўсіх, у каго ў пашпарце не было дзейнай візы.

«Трэба было толькі паказаць дакумент, ніякіх копій сабе пагранічнік не рабіў. Для мяне гэта быў першы досвед, калі на нашым баку спыталіся пра ДНЖ, хоць за апошнія паўгода я больш за 10 разоў перасякаў мяжу ў трох розных пунктах пропуску».

Мужчына кажа, што не падаваў звестак пра наяўнасць ДНЖ. Па яго словах, пагранічніка гэтае пытанне не цікавіла.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Яшчэ адзін чытач распавядае, што за ўвесь час толькі аднойчы беларускі пагранічнік пацікавіўся, на падставе якога дакумента той збіраецца трапіць у суседнюю краіну.

«На пашпартным кантролі спыталі, ці маю я «карту побыту» (польская назва ДНЖ. — «НН»), я адказаў, што маю, і на гэтым праверка скончылася. Мяне нават не прасілі яе паказаць», — кажа мужчына, якія ў сярэднім раз на месяц выязджае за мяжу.

Чытач, які працуе ў Еўропе і пасля кожнай кадэнцыі вяртаецца ў Беларусь праз «Прывалку», кажа, што пра ДНЖ у яго пытаюцца прыблізна праз раз.

«Я падаў звесткі ў належны тэрмін, мне прыхоўваць няма чаго. Да таго ж я важу з сабой даведку, дзе пазначана інфармацыя, што я падаў звесткі. Калі іду праходзіць пашпартны кантроль, то бяру гэты файлік з сабой, калі пытаюцца, то найперш яе падаю пагранічніку. Сам ДНЖ, здаецца, пасля гэтага паказаць не прасілі».

Кіроўца маршруткі, які ажыццяўляе рэйсы ў Літву, распавёў, што цікавасць да замежных пашпартоў і ДНЖ мае хвалепадобны характар.

«Летась быў нейкі пік, калі пыталіся кожны дзень, потым інтарэс быццам спаў, пасля зноў пачалі пытаць часцей. Цяпер, напэўна, зноў адбываецца нейкае зацішша», — кажа маршрутчык.

З яго слоў, калі і пытаюцца пра ДНЖ, то адныя пагранічнікі просяць паказаць дакумент, а іншыя проста вераць на слова.

Чытайце таксама: 

Да чаго можа прывесці закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

Каментары1

  • и довольны ...
    16.02.2024
    Дресеруют рабов, сегодня так, завтра так.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць