30-гадовы магілёвец узгадаў мінулае і пабіў шыбы ў школе, дзе вучыўся
Жыхар абласнога цэнтра, будучы нападпітку, праходзіў міма школы, у якой вучыўся больш за дзясятак гадоў таму. «На яго нахлынулі непрыемныя ўспаміны і крыўды мінулых гадоў, і ён вырашыў паквітацца з установай адукацыі», піша «МОГИЛЕВ Live».
Спачатку мужчына разбіў акно на першым паверсе, затым шкло ў дзвярах, а потым яшчэ адно акно.
Яго судзілі за дзеянні, якія «наўмысныя, груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці».
Суд прызначыў яму штраф у памеры 40 базавых велічынь (1600 рублёў).
Каментары