Грамадства66

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Аляксандра Зіязэтдзінава восенню 2022 года ўжо асудзілі да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў «Байпол» і іншыя арганізацыі за некалькі месяцаў да прызнання ініцыятыў «экстрэмісцкім фармаваннем». Тады ён заплаціў «адкупных» 31 біткойн, альбо 775 тысячаў даляраў.

Сюжэт пра Аляксандра быў паказаны ў чэрвені 2023 года па БТ.

Там расказвалі, што праграміста з Мінска вінавацілі ў данатах крыптавалютай розным ініцыятывам — «Кіберпартызанам», «МотолькоПомогі», «Байсол», «Байпол».

Затрымалі летась, далі 3 гады калоніі, а потым прапанавалі адкупіцца. У тым сюжэце расказвалася, што мужчына абмяняў 31 біткойн і залічыў суму на рахункі медустаноў, а таксама падаў хадайніцтва аб памілаванні. Тады адзін біткойн каштаваў 25 тысяч даляраў (то-бок ён мог «ахвяраваць» дзяржаве тады суму эквівалентную 775 тысячам даляраў).

Палітвязень Аляксандр Зіязэтдзінаў, затрыманы за данаты, і прапагандыст АНТ Аляксей Краквін. Скрын відэа АНТ

Зараз адзін біткойн наогул каштуе 51 800 даляраў.

Тым не менш мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.

Цяпер стала вядома, што 29 лютага Аляксандра зноўку будуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Цяпер мужчыне пагражае да 15 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязэтдзінаў Аляксандр Зуфар'евіч

Каментары6

  • Одногруппник
    22.02.2024
    Да, Кряква, что с тобой стало. Просто трэш. Стыдно за тебя.
  • Link
    22.02.2024
    Гэта яшчэ раз пацьвярджае тэзіс: Ня вер ні воднаму лукашысту. Я адразу ведала, што мне адкупіцца не дадуць, таму ніякіх прызнаньняў не пісала. Вытрымала палову дня ў КДБ (дзе яны прэсавалі мяне па поўнай, абражалі, правакавалі на зворотныя абразы, але ж я разумела, дзеля чаго гэта робіцца) і тры дні ў турме, але ж зараз я на волі і ў бясьпецы, хоць і з падарваным здароўем. А калі б напісала тое, што яны патрабавалі, то заплаціла б грошы і ўсё роўна адправілі б у турму, з турмы б ужо жывой ня вышла.
  • Влад
    22.02.2024
    Ничему жизнь не учит!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю9

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Усе навіны →
Усе навіны

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку1

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы9

Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт1

Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю9

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць