Грамадства22

«Для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па беларусізацыі». Што вядома пра новапрызначанага біскупа Гуляя

Сёння Папа Рымскі Францішак прызначыў лідскага пробашча Уладзіміра Гуляя біскупам-каад'ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Верагодна, гэта падрыхтоўка да замены на чале гэтай дыяцэзіі яе нязменнага кіраўніка цягам апошніх 33-х гадоў Аляксандра Кашкевіча, якому неўзабаве споўніцца 75 гадоў. Што вядома пра новапрызначанага каталіцкага іерарха?

Новапрызначаны біскуп Уладзімір Гуляй любіць музыку і сам грае на барабанах

На афіцыйным сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі надрукаваная кароткая біяграфія 48-гадовага Уладзіміра Гуляя.

Ён нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску, а першую духоўную адукацыю атрымаў у 1992-1998 гадах пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Пасля таксама спецыялізаваўся ў дагматычнай тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы.

3 2000 па 2001 год ксёндз Уладзімір Гуляй быў вікарыем парафіі святога Францішка Ксаверыя ў Гродне, з 2001 па 2003 год — прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, з 2003 года — пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

3 лістапада 2006 года ён таксама быў біскупскім вікарыем душпастырства для Лідскага рэгіёна, а з 2016-га — канонікам грэміяльным кафедральнага капітула Гродзенскай дыяцэзіі.

Гуляй вядомы сваімі музычнымі захапленнямі: яшчэ падчас вучобы ў семінарыі будучы біскуп стварыў музычны гурт AVE, не пакідаў музыку і ўжо стаўшы пробашчам: сам граў на барабанах, калі ў парафіі праходзілі «канікулы з Богам» для мясцовых дзяцей.

Вернікі, якія добра ведаюць ксяндза Уладзіміра, ужо падзяліліся сваімі думкамі наконт прызначэння яго біскупам. Некаторыя адзначаюць, што пад кіраўніцтвам пробашча парафія стала менш «польскай», а больш «беларускай», то-бок гэта дакладна не святар з «польскай партыі», што для Гродзенскай дыяцэзіі традыцыйна мае вялікае значэнне:

«Набажэнствы на самыя вялікія святы праводзіць па-беларуску, у нядзелю ў Лідзе-фары тры імшы па-беларуску — для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па беларусізацыі», — гаворыць адзін з вернікаў.

На новапрызначанага біскупа ўскладаюць надзею як на «новы вецер у ветразі» — у прыватнасці, спадзяюцца на большае ўключэнне Гродзенскай дыяцэзіі ў агульнабеларускія каталіцкія справы і далейшую беларусізацыю Каталіцкай царквы на Гродзеншчыне.

Таксама вернікі адзначаюць, што менавіта з Ліды ўжо на працягу многіх гадоў арганізоўваюць пешую пілігрымку ў Будслаў, што сведчыць пра добрае душпастырства Уладзіміра Гуляя для мясцовай моладзі.

Сам ксёндз Уладзімір Гуляй ужо таксама пракаментаваў сваё новае прызначэнне:

«Перш за ўсё, словы, напоўненыя падзякай Богу за яго бязмерную любоў, якую аказвае кожнаму з нас… Дзякую за дар паклікання, за новае заданне. Калі Бог дае заданне, ён дае і Сваю ласку, каб гэта заданне я выканаў добра».

 

Каментары2

  • ВІТАЎТ
    06.04.2024
    Беларусізацыю ў каталіцкай царкве вітаю, вельмі доба і так павінна быць.
    А вось у маскоўскай царкве ў Беларусі беларусізацыю трэба шукаць із мікраскопам і нават тады цажка знайці, бо беларусізацыя з’яўляецца ворагам для масквы.
    У будучыні, ў свабоднай Беларусі, напэўна Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква вернецца із замежжа, а маскоўскую будуць гнаць так як на Ўкраіне.
  • не беларус
    06.04.2024
    Традыцыйна беларусізацыя ідзе перад русіфікацыяй. Панямонне - не Русь.

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць