Свет1616

FT: Расія плануе тэракты і дыверсіі ў Еўропе

Еўрапейскія разведслужбы папярэдзілі свае ўрады пра пагрозу дыверсій і тэрактаў, арганізаваных Расіяй, па ўсім еўрапейскім кантыненце. Магчымыя ахвяры сярод мірнага насельніцтва РФ не турбуюць, піша Financial Times.

Нямецкая паліцыя. Фота: Michael Probst / AP

Службы разведкі краін Еўропы папярэдзілі свае ўрады пра пагрозу дыверсій і тэрактаў, арганізаваных Расеяй, па ўсім еўрапейскім кантыненце, паведаміла газета Financial Times (FT) у нядзелю, 5 мая, са спасылкай на словы прадстаўнікоў трох спецслужбаў Еўропы.

Масква пачала актыўна планаваць нанясенне шкоды інфраструктуры Еўропы пры дапамозе выбухаў і падпалаў, не клапоцячыся з нагоды гібелі мірных жыхароў, удакладняе выданне. Крыніцы газеты заявілі, што Расея ўзяла курс на пастаянны канфлікт з Захадам праз ягоную дапамогу Украіне ў яе супрацьстаянні расійскай вайсковай агрэсіі, піша Deutsche Welle.

Хоць агенты Крамля маюць доўгую гісторыю падобных аперацый, з'яўляюцца ўсё новыя сведчанні больш агрэсіўных і ўзгодненых намаганняў, сцвярджае Financial Times на падставе экспертных ацэнак з шэрагу еўрапейскіх краін.

У 2024 годзе ўжо зафіксавана некалькі дыверсій.

FT прыводзіць у публікацыі некалькі прыкладаў ужо дасканалых у краінах Еўропы нядаўніх дыверсій. Так, у канцы красавіка ў Вялікабрытаніі двое мужчын зладзілі пажар на складзе з грузамі дапамогі для Украіны. Брытанскія пракуроры абвінавачвалі іх у працы на расійскі ўрад.

У Швецыі службы бяспекі расследуюць серыю нядаўніх чыгуначных катастроф, якія, на іх думку, могуць быць актамі дыверсій, падтрыманымі Расіяй. Агенты Крамля таксама спрабавалі знішчыць сістэмы сігналізацыі на Чэшскіх чыгунках, прыводзіць выданне словы міністра транспарту Чэхіі.

У Эстоніі напад на машыну міністра ўнутраных спраў у лютым і на журналістаў быў здзейснены супрацоўнікамі расейскай выведкі, заявіла Служба бяспекі краіны. Мінабароны Францыі таксама папярэдзіла аб магчымых дыверсійных нападах Расеі на вайсковыя аб'екты.

«Відавочная выснова палягае ў тым, што актыўнасць Расіі сапраўды ўзрасла», — заявіў журналістам Кейр Джайлс, старшы навуковы супрацоўнік аналітычнага цэнтра Chatham House.

Каментары16

  • Пара
    05.05.2024
    Ну а ЕС што, будзе і далей толькі выказваць сваю заклапочанасць, ці ўрэшце прызнае рф краінай тэрарыстам ды нарэшце ёб**е па рашыстах?
  • Можа час прачнуцца?
    05.05.2024
    Ужо былі і тэракты і дыверсіі і што?
  • Брысь адсюль
    05.05.2024
    Арслан, Валі на срувясну расійскі бот
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў7

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця51

Сахашчык пачаў продажы кватэр у сваім новым праекце пад Варшавай18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць