Меркаванні2626

«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»

Аналітык Аляксандр Фрыдман іранізуе над мінскім жыццём былога польскага суддзі Томаша Шміта, які ўцёк у Беларусь.

Томаш Шміт у беларускім кафэ. Фота: яго тэлеграм-канал

«Смеласць польскага экс-суддзі Томаша Шміта, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, мяжуе з вар'яцтвам.

Яго жыццё, як падкрэсліў Лукашэнка, у небяспецы; за ім (хутчэй за ўсё) палююць агенты ЦРУ і MI-6, якія, па словах Шміта, кіруюць Польшчай (дзіўна, што з поля зроку экс-суддзі пакуль выслізнула гэтак папулярнае сярод польскіх канспіралогаў «сусветнае габрэйства»).

А што ж Шміт? Ён за няпоўны тыдзень не толькі дасканала авалодаў наратывамі мясцовай прапаганды, але і гуляе па Мінску і рызыкуе… І ўсё толькі для таго, каб знайсці польскія тавары і прадэманстраваць неэфектыўнасць заходніх санкцый.

І што тут скажаш? Не (супер)агент КДБ, а проста сарвігалава», — піша Фрыдман у сваім тэлеграм-канале.

Раней у сацсетках падмячалі, што нядаўна створаны канал Шміта ў тэлеграме, верагодна, вядуць работнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, бо ў допісах па-польску сустракаюцца выразы, не ўласцівыя гэтай мове. 

Апроч гэтага, у канале цяпер рэпосты з прапагандысцкіх рэсурсаў.

Каментары26

  • Питон
    12.05.2024
    крайние правые, Шмитд разговаривал на польском с рождения, но это ему не помешало стать ябацькой.. может все таки не в мове дело?
  • Як ёсьць
    12.05.2024
    Так, прапаганда цяпер добра падцярэ сраку гэтым Шмітам. Бедалага яшчэ не разумее, у ва што ўпэцкаўся. Забудзь пра годнасьць назаўжды, тваё імя табе больш не належыць, асоба страчана, і будучыні ў цябе ўжо няма, як і сучаснасьці, ёсьць
    мінулае, але й яно не тваё, мінулае тваё цяпер табе чужое ...
  • Acab
    12.05.2024
    Питон, ня ведаю, дый ня надта істотна, паводле якой прыкметы вы пазыцыянуеце левых-правых, але мова гэта ня болей як інструмэнт камунікацыі, калі яе не палітызаваць. Тут не магу з вамі не пагадзіцца.
    Але сьлед дадаць, што ідэя нацыі гэта калектывіская ідэя, якая карэнна супярэчыць ідэі суб ектнасьці асобы.
    І калектывісты-нацыяналісты адмаўляюць індывідам ў выбары інструмэнту камунікацыі паміж сабой (хто суворай адмаўлляе, хто лагодней), цьверзячы што мова камунікацыі мае дэтжрмінавацца прыналежнасьцю да тае ці іншае нацыі, а не асабістым выбарам

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»1

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю55

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына1

Вызвалены эстонец: У турме ў Беларусі да мяне ставіліся вельмі дрэнна. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах4

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»1

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць