Эканоміка77

Мазырскі НПЗ пачаў пастаўляць у Расію авіяцыйнае паліва

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» зафіксавала пачатак паставак авіяцыйнага рэактыўнага паліва з Мазыра ў Расію адразу ў некалькіх кірунках. Па наяўнай інфармацыі, за апошнія 10 дзён фактычна з нуля рэзка павялічаныя аб'ёмы экспартных перавозак авіяцыйнага рэактыўнага паліва са станцыі Барбароў Мазырскага раёна ў напрамку паліўных сховішчаў аэрапортаў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Петразаводска і Курска.

Фота: aex.ru

З высокай упэўненасцю пастаўшчыком паліва можна назваць Мазырскі НПЗ, які размешчаны недалёка ад станцыі Барбароў.

У канцы 2023 года прадпрыемства рабіла пошук кампаніі па распрацоўцы тэхналогіі вытворчасці авіяцыйнага паліва для газатурбінных рухавікоў (маркі Джэт А-1) і для рэактыўных рухавікоў маркі РТ, адзначае «Флагшток».

Пастаўкі паліва з Мазыра ў Расію пачаліся на фоне масавых удараў УСУ па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і сховішчах авіяцыйнага паліва.

Як мінімум адзін з пунктаў прызначэння пастаўкі сведчыць пра тое, што авіяцыйнае паліва беларускай вытворчасці таксама можа быць выкарыстана ў вайсковых мэтах. На аэрадроме Курск-Усходні базуецца 14-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк расійскай Заходняй вайсковай акругі. З лютага 2022 года аэрадром выкарыстоўваецца толькі для вайсковых патрэб.

Пры гэтым засваенне вытворчасці авіяцыйнага паліва Мазырскім НПЗ суправаджаецца вялізнымі стратамі для прадпрыемства. Пра гэта ўскосна сведчаць чыстыя страты прадпрыемстваў Мазырскага раёна за студзень—люты 2024 года ў памеры 182,8 млн рублёў. Такі велізарны памер стратаў не змог бы ўтварыцца без удзелу Мазырскага НПЗ, які з'яўляецца валаўтваральным прадпрыемствам раёна.

Каментары7

  • Памятливый
    18.05.2024
    Кто там говорил про удары дронов?
  • Каб паху твайго не было на нашай зямлі
    18.05.2024
    Кукусікі, лука, красці дупу
  • Промочишь горло - не идут ноги и наоборот....
    18.05.2024
    А еще, в этой технологической цепочке по производству авиационной горючки плотно торчит Гродно-Азот, без продукции которого невозможно выдавить и капли)))) Это просто размышления в слух.)))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?15

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль5

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску3

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел1

Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі10

Польшча аднавіла кантроль на мяжы з Літвой. Што там цяпер адбываецца?

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?15

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць