Грамадства

Апеляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калоніі, скардзіцца на цыгарэтны дым

У лістах з Магілёўскага СІЗА Ігар Карней піша: «У камеры амаль усе кураць, увесь прапах нікацінам», піша Радыё Свабода.

Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста Ігара Карнея, які быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні.

Прысуд Менскага гарадскога суда адносна Ігара Карнея пакінулі без зменаў. Гэта стала вядома ад сваякоў журналіста, якія раней мусілі выехаць за мяжу.

Апошнім часам Ігара Карнея трымаюць у Магілёўскім СІЗА і не кажуць, дзе ён будзе адбываць пакаранне. Пра ўмовы ўтрымання журналіста вядома няшмат.

«На здароўе не скардзіцца. Харчаванне сярэдняе, вагі не набярэш, але руху не хапае, таму не схуднеў. Скардзіцца толькі на цыгарэтны дым у камеры. Камера разлічаная на 18 чалавек, з іх, акрамя яго, толькі адзін ня курыць. Праз гэта наскрозь прапах нікацінам», — паведаміла сваячка Ігара Карнея.

У Ігара Карнея чатыры дачкі. У канцы траўня адна з дачок Карнея закончыла навучанне ў прэстыжным універсітэце ў ЗША. Але, паводле сваякоў журналіста, ён гэтай важнай для сям’і навіны яшчэ не ведае.

«Праз інтэрнэт анлайн назіралі цырымонію ўганаравання магістраў універсітэту, але бацька не мае такой магчымасці. Замест гэтага адукоўвае сукамернікаў, бо большасць не тое што ўніверсітэтаў, школы не заканчвалі. Размаўляе з імі на беларускай мове. Наракае на беднасць турэмнай бібліятэкі, але адзначае, што ўсё ж ёсць шмат беларускай класікі. Чытае Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанку, Янку Купалу. Настрой бадзёры, нягледзячы на ўмовы. Рыхтуецца да калоніі — вучыцца гуляць у нарды. Кажа, што там гэта прыдасца», — расказала пра Ігара Карнея суразмоўца.

Ігара Карнея затрымалі ў ліпені 2023 года. Гэта адбылося неўзабаве пасля пахавання палітвязня-мастака Алеся Пушкіна, з якім журналіст сябраваў. Беларускія праваабаронцы прызналі Ігара Карнея палітвязнем.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні ў Беларусі знаходзяцца 38 супрацоўнікаў медыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра вызваленне мужа: Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў17

На волі экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны4

Вызвалены журналіст «Радыё Свабоды» Ігар Карней4

Сёння было вызвалена 14 палітвязняў25

Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата21

Карбалевіч адказаў, хто з атачэння Лукашэнкі мог бы яго замяніць і чаму не верыць у пераемніка Колю7

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны9

Зяленскі паказаў журналістам фатаграфіі і пашпарты расіянаў, чые целы былі перададзены Украіне як парэшткі ўкраінскіх салдат6

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране32

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць