Грамадства3232

«Беларусы, у адрозненне ад расейцаў, не прэтэндуюць быць першымі ў свеце. Ім гэта пофіг»

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» перакладчык і літаратар Сяргей Шупа расказаў, чым адрозніваюцца беларусы ад расейцаў.

Сяргей Шупа Сергей Шупа Sergey Shupa
Сяргей Шупа. Скрын відэа: malina_by / YouTube

На погляд Сяргея Шупы, у беларусаў іншае уяўленне пра свет.

«Расеец адчувае (і не можа не адчуваць) сябе прадстаўніком самай вялікай, самай моцнай краіны свету, якую, умоўна кажучы, усе мусяць баяцца. Гэта веліч. А беларусам гэта збольшага пофіг», — лічыць літаратар і згадвае вынікі апытання расіян, якое было праведзена гадоў шэсць-сем назад, аб тым, якія праблемы іх найбольш хвалююць:

«У расейцаў недзе ў першай тройцы было «А што там у нас у Сірыі адбываецца?» Я не ўяўляю сабе ўзровень абсурду, чаму гэта мусіць чалавека з Саратава ці Варонежа цікавіць. Беларусы, я думаю, такімі катэгорыямі ніколі не мысляць. Ім пофіг, што там адбываецца. Беларусь да гэтага ні мае ніякага дачынення. А Расія — «што там нашы хлопцы ў Сірыі?» А што там вашы хлопцы робяць?

Гэта такое геапалітычнае самаадчуванне сябе ў свеце. Расія — гэта вялікая краіна, якая прэтэндуе быць першай шмат у чым. А беларусы не прэтэндуюць. Ім вось, каб іх не чапалі, каб ім давалі рабіць, зарабляць, жыць нармальна. Гэта я пра звычайных людзей кажу, якія не маюць ніякіх амбіцый. А для гэтага ім не трэба ні быць першымі ў космасе, ні ў Сірыі праводзіць нейкія разборкі, ні змагацца за першынство з Амерыкай. Навошта гэта трэба? Жыць для сябе, а не для нейкай ілюзорнай велічы. І гэта галоўнае і істотнае адрозненне».

Сяргей Шупа таксама лічыць праблемай тое, што беларусы не размаўляюць на беларускай мове. Ён тлумачыць:

«Прыязджае беларус за мяжу адпачываць. Яго прымаюць за расейца. Спачатку гэта не праблема. Але пазней ён адчувае нейкую няўтульнасць. Калі яго не толькі мясцовыя прымаюць за расейца, але і самі расейцы, якія ездзяць туды адпачываць. І ўзнікаюць усякія сітуацыі. І беларус адчувае: «Не, я не хачу, я не такі». А гаварыў бы ты па-беларуску, то натуральна б усё адразу стала на месцы, і не было ніякіх нюансаў».

Каментары32

  • Эдгарс
    08.06.2024
    Гэтым рабам усё пофiг, яны гатовыя i быць пад расейцамi:)))))
  • Acab
    09.06.2024
    67 літвін, перастанеце фанабэрыцца кадыфікацыяй, якая насамрэч нішчыць звычайнае права і дзяржавамі, і лукашэнкі вас ня здужаюць далей грызьці
  • Олег
    09.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты1

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію1

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы14

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб2

Тэхнабанк перастае вяртаць грошы па Tax Free. Як цяпер забіраць ваты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць