Грамадства1818

У Вільні беларус з бел-чырвона-белым сцягам залез на вышку — яму 4 гады не даюць статус уцекача

Уцякач Ягор Міхалькевіч 17 чэрвеня залез на вышку мабільнага аператара з бел-чырвона-белым сцягам. Так ён пратэставаў супраць адмовы Дэпартамента міграцыі Літвы даць яму статус уцекача.

На месца прыбылі журналісты, паліцыя і экстраныя службы, якія ўгаварылі мужчыну спусціцца ўніз. 

Ягор распавёў журналісту TV3.lt, што ў Літве ён знаходзіцца са жніўня 2020 года. За чатыры гады знаходжання ў краіне статус уцекача ён так і не атрымаў, нягледзячы на адпаведныя рашэнні суда. 

Ягор кажа, што падчас выбараў у Беларусі быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыка, дапамагаў у выбарчай праграме Святланы Ціханоўскай, яго за палітычную дзейнасць саджалі ў ІЧУ. 

Скрын відэа

Са жніўня 2020 года яму адмаўляюць у даванні прытулку ў Літве. 

«Суд становіцца на мой бок, мне потым зноў адмаўляюць. Замкнёнае кола. Чатыры гады я жыву ў статусе просьбіта прытулку», — кажа беларус. 

Ягор кажа, што выйшаў на пратэст, каб атрымаць дакументы і «спакойна жыць і працаваць» у Літве.

Каментары18

  • Кезгайла
    17.06.2024
    Дэпартуюць
  • Хопіць Цкаваць Беларусаў!
    17.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Офісы-кабінеты
    17.06.2024
    дапамагаў у выбарчай праграме Святланы Ціханоўскай, яго за палітычную дзейнасць саджалі ў ІЧУ. /
    А што Ціханоўская маўчыць? Чалавек ёй дапамагаў у выбарчай праграме, а цяпер Света пра яго забылася, да?
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць