Грамадства

У Пецярбургу арыштавалі беларуса за татуіроўкі са свастыкай

Смольнінскі раённы суд Санкт-Пецярбурга арыштаваў грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Аляксеева за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. У яго набітыя татуіроўкі са свастыкай адразу на некалькіх частках цела. Пра гэта паведамляе Аб'яднаная прэс-служба судоў Санкт-Пецярбурга.

Фота ілюстрацыйнае

У прэс-рэлізе адзначаецца, што ў Аляксеева на левай кісці нанесеная татуіроўка са свастыкай. Па-над ёй намаляваны чэрап у фуражцы, на якой намаляваны арол, які трымае ў лапах стылізаваны дубовы вянок, са свастыкай у цэнтры, што была афіцыйным дзяржаўным сімвалам нацысцкай Германіі. Таксама на плячы і перадплеччы левай рукі нанесеная свастыка з пагонам нацысцкай Германіі.

Дзе менавіта беларус дэманстраваў свае татуіроўкі, не гаворыцца, але ўдакладняецца, што ўсё адбывалася ў грамадскім месцы — на вуліцы. Магчыма, праз спякоту мужчына агаліў торс, і гэта заўважылі пільныя грамадзяне.

Абвінавачанаму інкрымінуецца правапарушэнне, прадугледжанае ч. 1 арт. 20.3 КаАП РФ (прапаганда альбо публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі).

Пры гэтым удакладняецца, што беларус мог схаваць нанесеныя татуіроўкі, але не стаў гэта рабіць, «ведаючы, што здзяйсняе публічнае дэманстраванне на адкрытых частках цела татуіровак з выявай нацысцкай сімволікі».

Аляксееў сваю віну прызнаў. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту на 14 сутак. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў8

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў11

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме26

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў8

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць