Грамадства1515

«Гэта Валер Цапкала». Стрыжак назваў сваіх асноўных хэйтараў

Але ёсць і тыя людзі, хто ненавідзяць яго з пачатку 2000-х гадоў. Пра гэта кіраўнік фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак расказаў у выпуску ТОКу.

Андрэй Стрыжак Андрей Стрижак Andrey Strizhak
Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

«Іх некалькі чалавек, але яны самыя адданыя, самыя шчырыя», — гаворыць мужчына і на просьбу назваць імёны адказвае: «Гэта Кастусь Жукоўскі, чалавек з Гомеля. Хіба ён асноўны. І нейкія людзі з яго тусоўкі. Прозвішчы не згадаю, бо пытанне нечаканае».

@tokbelarus Ці можна бяспечна заехаць у Беларусь? Адказвае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак #беларусь #белорусы #беларускітыкток #нашаніва #жывебеларусь ♬ transgender - &lt3

З «новай генерацыі» — людзей, якія з'явіліся пасля 2020 года, Стрыжак называе Валера Цапкалу. Прычыну такіх адносін да сябе мужчына тлумачыць наступным чынам:

«На Бі-Бі-Сі дзесьці 18 ці 20 жніўня 2020 года выйшаў матэрыял, дзе расказвалася пра новыя структуры, фонды, якія збіраюць дапамогу. І была дыяграма, дзе паказвалася, хто колькі сабраў грошай і як яны выдаткоўваюцца. Там было напісана, што фонд Валеры Цапкалы сабраў каля трох з паловай мільёнаў (на дыяграме — 4 млн еўра. — НН). Ён кажа, што не ведае, што гэта за дыяграма і адкуль яна ўзялася. Але з гісторыі не выкрасліш.

Valery Tsapkala Andrei Strizhak Валерый Цапкала Андрэй Стрыжак Валерий Цепкало Андрей Стрижак
Дыяграма, пра якую гаворыць Стрыжак. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Я так разумею, гэта вельмі падобна да яго ініцыятывы пра збор на арышт Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё ніякіх грошай не было. Не ідзе гутаркі пра крадзеж. Але гэта вельмі добра ілюструе стаўленне чалавека да гэтага рэсурсу».

На пытанне, чаму ў яго шмат ворагаў, Стрыжак заўважыў, што не можа так сказаць.

«У мяне ворагаў не больш, чым у любой публічнай асобы. Можа быць, тыя, хто ворагі, больш чутныя. (…) Я спакойна да гэтага стаўлюся, бо калі ты публічны, ты прыцягваеш увагу і, зразумела, крытыку.

Вельмі важна не закасцянець у гэтай усёй сітуацыі так, каб не ўспрымаць крытыку ўвогуле. Трэба ўмець адрозніць, канструктыўная крытыка ці чарговы хэйт. Гэта трэба развіваць у сабе, і я над гэтым працую кожны дзень».

Каментары15

  • Спадар Марзалюк
    28.07.2024
    Ўва ўсіх школах, нават ў іўрытамоўных хэдарах і шулях, геаграфія і гісторыя маюць выкладацца беларускай, а ўсе хэйтарскія камэнтары ў бок спадара Стрыжака вучыцца напамяць
  • Стварэньне Сусьвету
    28.07.2024
    І намяляваў Бог дыяграму на ангельскім БТ, і стала так, як на той дыяграме бібісі, з гісторыі ня выкрэсьліш
  • 111
    28.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд6

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць