Свет

МЗС Германіі: У турмах Расіі застаецца двухзначная колькасць немцаў

Ужо два гады ўлады РФ адмаўляюць консулам у наведванні ў турмах гэтых грамадзянаў.

Ілюстрацыйнае фота: тэлеграм-канал «Вясны»

У расійскіх турмах сёння знаходзяцца і нямецкія грамадзяне. Іх колькасць адпавядае «двухзначнай у нізкім сегменце». Такую інфармацыю паведамілі Der Tagesspiegel у МЗС ФРГ, адмовіўшыся ўдакладніць, у чым менавіта абвінавачваюць канкрэтных грамадзян, піша Deutsche Welle.

На працягу апошніх двух гадоў расійскія ўлады «адмаўляюцца даць грамадзянам, якія маюць двайное, расійскае і германскае, грамадзянства, прамы консульскі доступ у форме наведвання ў турме, паказалі таксама ў нямецкім замежнапалітычным ведамстве, адказваючы на запыт рэдакцыі.

«Яны (улады Расіі) абыходзяцца з асобамі, якія маюць расійскае і іншае грамадзянства, выключна як з грамадзянамі Расіі», — дадалі ў МЗС ФРГ.

У Міністэрстве падкрэсліваюць, што ў кожным асобным выпадку прыкладваюцца намаганні, каб забяспечыць доступ консула да грамадзян ФРГ. «Ці можна гэтым асобам спадзявацца на тое, што і яны возьмуць удзел у адным з будучых абменаў? Абсалютна незразумела», — канстатуе Der Tagesspiegel.

У чэрвені агенцтва Reuters перадало са спасылкай на звесткі ўрада ЗША, што сярод зняволеных расійскіх турмаў — прынамсі «тузін» амерыканскіх грамадзян.

1 жніўня адбыўся самы маштабны з часоў Халоднай вайны абмен зняволенымі паміж Расіяй, РБ і краінамі Захаду.

Пры гэтым Масква выдала 19-гадовага грамадзяніна ФРГ Кевіна Ліка; палітолага Дытэра Вароніна, грамадзяніна ФРГ і РФ Германа Мойжэса, грамадзяніна Германіі Патрыка Шебеля, якому пагражала ў РФ 7 гадоў турмы за ўвоз у краіну жавальнага мармеладу з марыхуанай.

Беларусь выдала асуджанага ўладамі РБ да расстрэлу, а пазней памілаванага Лукашэнкам Рыка Крыгера.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна43

Грамадстваабмяркоўвайце!43

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве найлепшым жыццём»: нобелеўскаму лаўрэату не могуць паведаміць пра ўзнагароду, бо ў яго лічбавы дэтокс

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы5

У Польшчы прадставілі яшчэ адзін законапраект аб грамадзянстве: 15 гадоў жыцця ў краіне, польская на ўзроўні С1 і даведка аб несудзімасці на радзіме41

«Мельнікава не абавязкова агентка КДБ, яна можа быць ахвярай. А Лабееў яе купіў тым, што назваўся адзінокім бацькам з дзецьмі»20

Даносчыца Бондарава занялася магамі9

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?1

Стала вядома, якія прозвішчы прыкрыцця далі сынам Пуціна і Кабаевай20

Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай149

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна43

Грамадстваабмяркоўвайце!43

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць