Грамадства1414

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі

Штодня ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сілавікі правяраюць тэлефоны, праводзяць допыты і затрыманні. BGmedia вывучыла, што апошнімі днямі пісалі ў прыгранічных тэлеграм-чатах. 

На мяжы дапытваюць студэнтаў

Беларус, які вучыцца на мастака ў Еўропе, расказаў, як дапытвалі людзей на выездзе з Беларусі ў Літву 1 кастрычніка:

«У пункце пропуску РБ частку пасажыраў выводзілі ў канферэнц-залу і задавалі ўсялякія пытанні.

Хто, адкуль, куды і з якой мэтай. Чаму ў Польшчу праз Літву і да т. п. У асноўным бралі студэнтаў і хлопцаў такога ўзросту.

У цэлым усё прайшло добра і нікога не знялі.

Нас на рэйсе едзе тры мастакі — усіх выцягнулі на гэтую гутарку.

Пыталіся пра карціны, пра спецыяльнасць, пра сям'ю, чаму ў РБ не паступілі. Адну з дзяўчат нават спыталі пра хлопца… Пры самім заездзе пыталіся пра дэклараванне грошай.

У Літве хуценька спачатку [праверылі] пашпарты, стандартныя пытанні хто, куды і навошта, а затым рэчы на стужку. Дэталёва не разглядалі, пытанняў больш не задавалі».

У прыгранічных чатах пішуць, што на гутаркі адпраўляюць «рэвалюцыянераў», тых, хто трапіў у базу, тых, хто даўно не быў у Беларусі:

«30 верасня ў 09.00 выезд з Вільні. У 13.00 выехалі з мяжы РБ. На РБ сканер усіх рэчаў. Рэвалюцыянеры і ўкраінцы — на допыт, як звычайна».

«РП — РБ, 02.10.25. У 21.53 прайшлі пашпартны кантроль, чакаем астатніх з гутаркі.

Тых, хто не быў у РБ больш за год, тых, хто ў базе, украінцаў.

У 01.15 на выезд».

У асноўным удзельнікі чатаў без падрабязнасцей расказваюць пра допыты на мяжы. Вядома, што падчас іх сілавікі патрабуюць разблакаваць тэлефон. А ў тых, каго выклікалі на «гутарку», потым скрупулёзна правяраюць асабістыя рэчы. І самі допыты займаюць шмат часу.

«РП — РБ, 2 кастрычніка. Прыехалі на мяжу ў 15.00, было 0 аўтобусаў, літаральна за гадзіну прайшлі палякаў і заехалі адразу да беларусаў. Цяпер выязджаем, доўга чакалі людзей з допытаў».

«У 07.55 2 кастрычніка адправіліся ад аўтавакзала Вільні. З 09.20 да 10.15 быў пашпартны кантроль у беларускім пункце пропуску. 2 чалавекі з аўтобуса былі на гутарцы. У 12.05 прыехалі на вакзал у Мінску».

«РП — РБ, 3 кастрычніка. У 08.30 выезд з Варшавы. Цяпер прайшлі беларусаў, чакаем людзей з размоў».

«РП — РБ, 4 кастрычніка. Затрымкі з боку беларусаў, таму што правяраюць унікліва ўручную багаж людзей пасля гутарак. Правярае толькі адзін чалавек. Перад намі так правяралі гадзіну прыкладна 15—20 чалавек».

«РП — РБ, 6 кастрычніка. У 02.58 заехалі да палякаў, у 04.40 прайшлі пашпартны, у 05.45 прайшлі пашпартны РБ, потым гадзіну чакалі людзей з гутарак. Выехалі з мяжы ў 06.50».

«РП — РБ, 6 кастрычніка. Ноччу сама мяжа да 50 хвілін.

Палякі ўдакладнялі пра падазроных людзей каля мяжы і штосьці пра расклееныя плакаты, беларусы зноў прасілі паказаць тэлефон».

Замежнікі падрабязна расказваюць пра допыты на мяжы Беларусі

Грамадзяне Украіны і Расіі не саромеюцца расказваць пра допыты на мяжы Беларусі. Асабліва калі дапытвалі іх сваякоў.

Мужчына падзяліўся падрабязнасцямі допыту, які ўчынілі яго маме ўначы 6 кастрычніка ў пункце пропуску «Брэст»:

«Варшава — Брэст. Мама выехала 5 кастрычніка ў 23.50 па польскім часе. На польскім баку аўтобусаў у чарзе не было, адразу заехалі. У 6 раніцы па беларускім часе польскую мяжу прайшлі, у 7 гадзін беларускую прайшлі.

На польскім баку праверка дакументаў прайшла хутка, гутарка лёгкая. На беларускай пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканіравалі тэлефон, перапіску. Было шмат пытанняў, хацелі падрабязна ведаць, што рабіла ва Украіне, у каго жыла, ці мела зносіны са спецслужбамі.

Мама была ў малодшай дачкі ўсе паўтара месяца, што чакала новы замежны пашпарт, рабіла рамонт. Пра новы замежны пашпарт не сказала, каб не было нечаканых распытванняў. Ехала па старым замежным пашпарце, тэрміны яшчэ дазваляюць. Удакладнялі, ці не замужам дачка. Гэта значыць, цікавіць толькі тэма стасункаў з вайскоўцамі, ці мае хтосьці ў сям'і дачыненне да вайскоўцаў.

Звычайна мама ездзіць да сына ў Чэхію, і, калі вяртаецца з Еўропы, цікавасць беларусаў значна меншая, чым калі вярталася з Украіны».

3 кастрычніка ў Беларусь не пусцілі грамадзянку Украіны. Ёй паставілі ў пашпарт штамп «уезд забаронены». Пра гэта ў прыгранічным чаце расказаў яе знаёмы:

«Добры вечар, сёння знаёмую ў Брэсце не прапусцілі, украінскія дакументы, не змагла даказаць, што едзе да мамы, прасілі фота мамінага пашпарта. Увогуле, развярнулі, у пашпарт паставілі забарону ўезду і дату сённяшнюю. Ці ёсць сэнс спрабаваць яшчэ раз і, калі ёсць сэнс, то праз які час? Можа хто сутыкаўся?»

Мужчыну патлумачылі, што яго знаёмая можа зноў паспрабаваць заехаць у Беларусь, але ёй трэба падрыхтавацца, каб яна прайшла праверку супрацоўнікаў КДБ:

«Калі там толькі дата сённяшняга дня і няма тэрмінаў, то заўтра зноў можна будзе спрабаваць».

Вядуць гутаркі на мяжы Беларусі і з грамадзянамі Расіі:

«1 кастрычніка ў 12:00 выезд з Латвіі, чаргі не было, пад навесам 1 аўто, там хвілін 20. Потым Беларусь: рэчы на сканер, 3 чамаданы + пара сумак + гутарка без пратакола з бяспечнікам [супрацоўнікам КДБ]. Усяго ў 13.10 выезд ад беларусаў. У мяне ДНЖ Іспаніі і пашпарт РФ».

Часцей за ўсё ў прыгранічных чатах пішуць пра допыты грамадзян Украіны на ўездзе ў Беларусь. Прычым мытнікі правяраюць іх рэчы ўручную, тады як беларусаў — праз стужку і сканер.

«Прага — Мінск, 1 кастрычніка. У 06.00 заехалі да беларусаў. У 11.00 выехалі на Брэст. 7—8 грамадзян Украіны, чакалі з гутаркі».

«РП — РБ, 4 кастрычніка. У 20.50 запусцілі на пункт пропуску ў РБ. У 21.25 прайшлі пашпартны. У 21.50 пачалі праходзіць мытны, усіх украінцаў правяралі ўручную, астатніх на стужку, адзін чалавек правяраў. У 23.00 выехалі ў Брэст».

«РП — РБ, 6 кастрычніка. У 03.30 праверка пашпартоў у аўтобусе ў РБ. У 04.30 пашпартны кантроль і мытня (сабака + ручны дагляд, часткова праз сканер). У 05.05 селі ў аўтобус і чакаем украінцаў. У 05.37 паехалі ў Брэст».

(Арфаграфія і пунктуацыя паведамленняў выпраўлены са зместам, а некаторыя з іх скарочаны).

Каментары14

  • Эмігрант 2020 года
    07.10.2025
    Цікава назіраць як дзясяткі тысяч дарослых людзей самастойна едуць у краіну-канцлягер.
  • Зюзя
    07.10.2025
    Эмігрант 2020 года, ты нічога не разумееш, там бярозкі і Пушкін з Дастаеўскім. Радная душа. А на прагніўшым Захадзе што? Ходзіш па вуліцам баючыся геяў і капіталістаў.
  • Ян
    07.10.2025
    Зюзя, ну кожнаму сваё. Камучьці падабаецца побыт чакаць па 1,5 гады і чуць у спіну каб спердаляў на Украіну. Вучыць чужую мову і рыхтавацца да экзаменаў, каб пан паляк зноў жа не адправіў на Укаріну, піць антыдёпрёсанты і рабіць выгляд што менавіта так і выглядае шчасце.
    А ў кагосьці свой дом каля Вязанкі, сябры якіх ведаеш з дзяцінства, бацькі, і простыя свае радасці.

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена74

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік9

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена74

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць