Свет

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

У метрапалітэнах расійскіх гарадоў-мільённікаў пачалі абавязкова правяраць працу электронных прылад падчас агляду пасажыраў. Новыя правілы ўжо дзейнічаюць у Екацярынбургу і Санкт-Пецярбургу: патрабуецца ўключаць тэлефоны, камп’ютары і іншыя прыборы, каб пацвердзіць іх спраўнасць. Пры гэтым змесціва прылад пакуль не правяраецца, піша The Moscow Times.

Адна са станцый Екацярынбургскага метрапалітэна. Фота ілюстрацыйнае

Паводле паведамлення прэс-службы Екацярынбургскага метрапалітэна, мэта новаўвядзення — павышэнне антытэрарыстычнай бяспекі, бо прылады могуць быць выкарыстаныя ў якасці выбуховага прыбора або для пераносу забароненых рэчываў.

У сацыяльных сетках жыхары Екацярынбурга ўжо скардзяцца на новыя правілы. Яны адзначаюць праблему: калі тэлефон разрадзіўся, чалавек не можа скарыстацца метро, выклікаць таксі ці папрасіць сваякоў забраць яго. Калі ж папрасіць патэлефанаваць з чужога тэлефона, гэта можа разглядацца як парушэнне закона.

Падобныя меры ўвялі ў метрапалітэне Санкт-Пецярбурга яшчэ ў жніўні. Там таксама патрабуецца ўключаць электронныя прылады для праверкі, але мясцовае заканадаўства забараняе выкарыстоўваць разеткі для падзарадкі без асаблівага дазволу, што ўскладняе жыццё пасажырам з разраджанымі прыладамі.

Падстава для ўвядзення новых правіл — загад расійскага Міністэрства транспарту № 34 ад 4 лютага 2025 года, які абавязвае правяраць тэхніку не толькі сканерамі, але і праз абавязковае ўключэнне. Раней гэта было толькі магчымасцю, цяпер — абавязак. Падобныя меры ўжо даўно дзейнічаюць у аэрапортах Расіі па Паветраным кодэксе РФ.

Каментары

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

У Бішкеку знікнуць вуліцы і праспекты Леніна, Талстога, Максіма Горкага11

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года32

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць