Вайна22

Параненага расійскага тэлепрапагандыста Паддубнага адправяць у Маскву

Паведамлялася, што Паддубны атрымаў апёкі і траўму галавы.

У Курскай бальніцы, куды даставілі журналіста пасля ранення, яму правялі ўсе неабходныя даследаванні і прызначылі курс лячэння. Цяпер яго адправяць на лячэнне ў Маскву, піша РБК.

Адразу пасля нападу журналіста даставілі ў курскую бальніцу. Там дактары правялі ўсе неабходныя даследаванні і прызначылі курс лячэння.

Паддубны пацярпеў у выніку атакі дрона 7 жніўня. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Расіі, у бальніцу, яго даставілі ў цяжкім стане. Спачатку журналіста накіравалі ў процішокавае аддзяленне, дзе яму правялі інтэнсіўную тэрапію. Затым дактары выканалі неабходныя абследаванні. Пасля гэтага Паддубнага перавялі ў рэанімацыю, дзе ён прыйшоў у прытомнасць.

Экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Цароў пісаў са спасылкай на прыёмную губернатара Курскай вобласці, што Паддубны атрымаў апёкі і траўму галавы. Пра гэта ж паведамляў тэлеграм-канал Mash.

Здымачная група, якая суправаджала Паддубнага, не пацярпела.

Каментары2

  • Навошта?
    08.08.2024
    Танней было прыстрэліць
  • Пётр Несвяты
    08.08.2024
    Але працягваем спадзявацца на лепшае - на зямлю шклаватай для прапагандыста.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку1

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць