Грамадства1515

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці

«На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны», — гаворыцца ў віншаванні.

Фота: Sergei Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці.

«На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны. На працягу доўгага часу нашы нацыі знаходзілі сілы ў адзінстве, дзялілі радасць і гора, прытулак і хлеб, разам пераадольвалі нягоды і ганарыліся сваімі поспехамі. Нас аб'ядноўваюць не толькі агульны лёс і роднасныя сувязі, але і імкненне сябраваць і ладзіць з суседзямі», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх няпростых умовах не толькі магчыма, але і неабходна размаўляць на мове міру дзеля цяперашняга і будучых пакаленняў славянскіх народаў. «Іншай альтэрнатывы няма, Беларусь са свайго боку працягне рабіць усё магчымае для як мага хутчэйшага забеспячэння бяспекі ў рэгіёне».

Лукашэнка пажадаў жыхарам Украіны мірнага неба і грамадзянскай згоды, дабрабыту іх шчодрай краіне, згуртаванасці сем'ям.

Каментары15

  • Народ
    24.08.2024
    Я міт, выдумка калектывістаў, ў мяне няма ні прытомнага вызначэньня, ні прыкметы, як адрозьніць хто належыць да народу А, а хто да В, народу С і так далей.
    Ў апісаным выпадку старшыня аднаго калгасу, які сваім прыгонным камэнтаваць чытаць навіны і вопратку ў двукалёры забараніў, павітаў прыгонных суседскага старшыні, які сваім забараніў пакідаць межы калгасу.
  • 2
    24.08.2024
    Народ, асаб, ідзі каментуй сваіх рабсіян і свайго крамлёўскага цара, які пачаў вайну пагнаўшы сотні тысяч такіх як ты на ўбой.
  • Ботам
    24.08.2024
    Народ, Расійкі бот acab не спыняецца, бо ён і не чалавек, падключылі гэты ўбогі ШІ да разеткі і вось вынік-бязглудзіцца, скралі на разработцы бота, як і на ўсім у Расіі.

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву10

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы15

Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе13

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву10

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць