Грамадства

Беларуская школа ў Варшаве запрашае на навучанне беларускіх дзетак з розных краін свету

Беларуская школа ў Варшаве ўжо трэці год адчыняе дзверы сваім вучням з розных краін свету. Гэта самая вялікая беларуская адукацыйная пляцоўка за мяжою. За два гады дзейнасці яна значна пашырылася ў прасторы, колькасным і якасным стане. Яшчэ можна паспець падаць заяву на 2024/25 навучальны год. Для гэтага трэба запоўніць анкету па спасылцы

Škola
Фота: belshkola.org

«У мінулым годзе да нас паступіла больш за паўтысячу заяў ад бацькоў, якія жадалі б, каб іх дзеці вучыліся ў нашай установе і яе філіялах. Дарэчы, далёка не кожная беларуская школа на радзіме, дзе цяпер вучыцца па-беларуску менш за 10% ад усіх школьнікаў, мае такую колькасць», — кажа дырэктар школы Алесь Лозка.

Alieś Lozka
Алесь Лозка. Фота: belshkola.org

«Гаворачы пра геаграфію БШВ, трэба заўважыць, што ў яе ўваходзілі намі арганізаваныя філіялы (школкі выходнага дня) у Беластоку, Гданьску, Кракаве, а таксама асобныя, якія падтрымліваліся намі, у Батумі, Тбілісі (Грузія) і Вільні (Літва), — расказвае Алесь Лозка. — Самым вялікім філіялам з’яўляецца наша аддзяленне, на якім арганізавана анлайн-навучанне.

А гэта — больш за паўтары сотні беларускіх дзяцей, што вучыліся ці працягваюць навучанне, прадстаўнікі з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Албаніі, Англіі, Аўстрыі, Балгарыі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ірана, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Малдовы, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швецыі, Японіі.

Анлайн-заняткі ў 1-10 класах праводзіліся па два ўрокі два разы на тыдзень у 17 класах-камплектах. Расклад у паралелях прадугледжвае наяўнасць варыянтаў выбару згодна з часавым поясам пражывання навучэнца». 

Па інфармацыі Алеся Лойкі, найбольшы кантынгент ва ўсёй школе — вучні пачатковых класаў. У анлайн-навучанні даводзіцца ствараць па тры класныя паралелі. Акрамя настаўніцкіх зум-канферэнцый, агульных чатаў, кожны клас меў уласны, каб адбываліся пазашкольныя зносіны настаўнікаў з дзецьмі і бацькамі.

У дыстанцыйным навучанні пераважная большасць дзяцей з розных гарадоў Польшчы, а таксама не адзінкавыя прадстаўнікі з Кіпра, Беларусі, ЗША, Партугаліі, Грузіі, Турцыі, Расіі, Украіны і інш.

У сістэме БШВ было занята больш 40 педагогаў. Гэта спецыялісты, якія маюць добры вопыт, уласныя метадычныя напрацоўкі, навучальныя дапаможнікі, прафесійныя катэгорыі і нават вучоныя званні.

Вучнямі школы становяцца дзеці, якія атрымліваюць веды па асноўных прадметах ва ўстановах краіны пражывання, а па прадметах беларускага кампанента (роднай мове і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі і інш.), якіх няма ў праграмах замежных школ — на дадатковых занятках у БШВ.

Гэта дазваляе навучэнцам не адстаць па ведах ад сваіх аднагодкаў на радзіме і ў найлепшы час працягнуць навучанне там або здаць экстэрнам экзамены для атрымання адпаведнага сертыфіката ў Беларусі.

У афлайн-філіях таксама можна наведваць мастацкія гурткі, удзельнічаць у розных святах і іншых актыўнасцях. Заняткі ў нулявых-дзясятых класах праводзяцца звычайна па суботах да пяці гадзін анлайн, дыстанцыйна — урокі ў паралельных класах па выбары: прыдатныя група, дзень, час.

Школа яшчэ прымае заявы-анкеты. Кожная філія мае свой час пачатку заняткаў. Варшаўская сёлета арыентуецца на 1 верасня, але па юліянскім календары, г. зн. 14 верасня, дыстанцыйнае навучанне — магчыма, у лістападзе, пра што індывідуальна паведамяць бацькам вучняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы11

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»8

Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць беспілотнік у Рэчыцкім раёне

Ратуючыся ад алкаголю, паэт Круткін пабываў у дзіўным рэхабе — малітвы, пад'ём сярод ночы і забарона на размовы з роднымі14

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць