Эканоміка11

Рамеснікаў абавяжуць плаціць унёскі ў ФСАН. Сума не маленькая

Беларускіх рамеснікаў чакае шэраг змен. Галоўная з іх тычыцца адлічэнняў у Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва. Паглядзелі, колькі трэба будзе плаціць і што яшчэ новага чакаць рамеснікам. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: tochka.by

Амаль, як у ІП

Пакуль рамеснікі робяць адлічэнні ў ФСАН па жаданні. Але з 1 кастрычніка гэта стане абавязкам. Мінімальная сума, якую рамесніку трэба будзе заплаціць, — 29% ад мінімальнага заробку па краіне. На бягучы момант мінімальны заробак (МЗП) складае 626 рублёў, то-бок у ФСАН рамесніку трэба будзе заплаціць мінімум 181 рубель 54 капейкі.

Гэта крыху менш, чым у індывідуальных прадпрымальнікаў. Для ІП мінімальная сума адлічэнняў ФСАН раўняецца 35% ад МЗП. На сённяшні момант гэта каля 220 рублёў у месяц.

Акрамя адлікаў у ФСАН, рамеснікі мусяць плаціць рамесны збор, але яго стаўку можна назваць сімвалічнай — усяго 6,5 рубля месяц ці 78 рублёў за год.

Якія яшчэ змены чакаюць рамеснікаў?

Апроч гэтага, да 1 верасня ўрад мусіць зацвердзіць новы спіс дазволеных для рамеснікаў відаў дзейнасці. Пачынаючы з 1 кастрычніка, рэгістрацыя новых рамеснікаў будзе адбывацца толькі ў выпадках, калі абраны від дзейнасці ёсць у абноўленым спісе.

Цяпер у гэтым спісе каля 30 відаў дзейнасці, але абноўлены спіс мусіць быць больш сціплым. Міністр эканомікі заяўляў, што пералік будзе скарочаны. 

Міністр тлумачыў, што рамесная дзейнасць — гэта перш за ўсё захаванне аўтэнтычных, самабытных рамёстваў. Усё гэта павінна вырабляцца рамеснікамі сваімі рукамі і з дапамогай прымітыўных прылад працы.

Каментары1

  • У лукашыстаў усё з ног на галаву
    29.08.2024
    Міністр тлумачыў, што рамесная дзейнасць — гэта перш за ўсё захаванне аўтэнтычных, самабытных рамёстваў. Усё гэта павінна вырабляцца рамеснікамі сваімі рукамі і з дапамогай прымітыўных прылад працы.//

    Растлумачце хто-небудзь гэтаму лукашысцкаму міністру лукашыскай эканомікі, што за захаванне аўтэнтычных, самабытных рамёстваў дзяржава павінна даплачваць рамеснікам, гранты дзяржаўныя выдаваць. А не трэсці з іх апошнія грошы.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі8

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву9

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц4

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць