Грамадства1212

Шпіёнку Дар'ю Астапенку, асуджаную ў Польшчы, пасля суда вызвалілі з-пад варты

Дар’і Астапенцы на судзе прызначылі 1 год 8 месяцаў зняволення і адначасова вызвалілі з-пад варты, паведамляе тэлеканал «Белсат» са спасылкай на прэс-службу Акруговага суда Варшава-Прага. 

Дар'я Астапенка — у цэнтры

Раней жанчыну прызналі вінаватай паводле артыкула «Шпіянаж», які прадугледжвае мінімальна 5 гадоў турмы. Нягледзячы на гэта, Дар’і Астапенцы прызначылі эксклюзіўна малы тэрмін, а цяпер, як выглядае, і ўвогуле вызвалілі.

«Дар’я Астапенка была асуджаная на турэмнае зняволенне тэрмінам 1 год 8 месяцаў з надзвычайным змякчэннем. Перыяд часовага затрымання і ўтрымання пад вартаю з 20 снежня 2023 па 10 верасня 2024 года быў залічаны ў тэрмін пакарання», — сказалі «Белсату» ў прэс-службе Акруговага суда Варшава-Прага.

Пры гэтым суд скасаваў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай:

«Суд пастанавіў вызваліць яе. Пастанова накіраваная ў СІЗА, і калі няма падстаў для далейшага ўтрымання пад вартаю з увагі на іншую справу, то Дар’я Астапенка цяпер на волі».

Чаму суд вынес такі мяккі прысуд і пастанавіў вызваліць шпіёнку, пакуль не вядома. Гэта будзе пазначана ў матывацыйнай частцы прысуду, які пакуль не абнародаваны, і ў прэс-службе тлумачэнняў не даюць.

Зрэшты, прысуд яшчэ не набыў моц, абскардзіць вырак можа як адвакат фігуранткі, так і пракуратура.

Каментары12

  • Ганьба
    11.09.2024
    Маразм. Няма хіба на каго абмяняць?
  • Байствол
    11.09.2024
    Я б ёй заданаціў.
  • РукаТвар
    11.09.2024
    з такім падыходам як у палякаў, хай чакаюць новых правакацый і дыверсій, бо фсб-кгб агентуры там і так процьма, дык яны яшчэ выпускаюць тых каго злавілі

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць