Грамадства33

Беларусу, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль у Беларусь, выдалі транзітныя нумары

З'явіліся навіны ад беларуса Рыгора Алексіевіча, які прыехаў у Клайпеду і абвясціў там 8 верасня галадоўку з прычыны таго, што Літва з-за ўведзеных абмежаванняў не аддае яму куплены аўтамабіль. Сёння, 12 верасня, ён зняў відэа, на якім паведаміў, што Літва ўсё ж такі выдала яму транзітныя нумары, заўважыла abw.by.

На відэа Алексіевіч выглядае задаволеным, але адзначае, што радавацца яшчэ рана. Бо гэта яшчэ не канец усёй гісторыі.

«Усім, хто перажывае за мяне, хачу паведаміць вельмі радасную вестку: сёння я атрымаў дакументы для транзітных нумароў, і я сёння ж атрымаў транзітныя літоўскія нумары, — гаворыць на відэа Рыгор Алексіевіч. — Наступны крок — я еду ў порт, там будзе адбывацца афармленне дэкларацыі. Аднак пакуль дакладна нічога не вядома. Але, мяркуючы па тым, што пачаўся такі рух, у нас усіх ёсць надзея. Прашу вас, устрымайцеся ад эйфарыі і каментароў».

Рыгор Алексіевіч купіў гібрыдны аўтамабіль Honda CR-V 2020 года выпуску на аўкцыёне Copart 23 красавіка 2024 года. Пакуль аўтамабіль знаходзіўся на шляху ў Літву, у дачыненні да грамадзян Беларусі ўвялі дадатковыя абмежаванні. У каментары літоўскай мытні адзначалася, што калі машыны былі набытыя да 1 ліпеня, то іх выпускаць у абарачэнне можна. Аднак Літва гэтага не зрабіла.

Вычарпаўшы спосабы развязаць пытанне, Рыгор Алексіевіч наважыўся на галадоўку.

Каментары3

  • Мацатыкліст
    12.09.2024
    Красаўчык. Каб так з аграхунтай змагаўся, як за аўтамабіль, то даўно б жылі ў нармальнай краіне.
  • Авангадр
    12.09.2024
    Мацатыкліст, адкуль ты ведаеш, што ён не змагаўся? Ён мусіць пра гэта перад табой справаздачу даць? Дай прыклад з сябе.
  • Хунта прарасейская
    13.09.2024
    Мацатыкліст, што такое "аграхунта"? Ці ты маеш на ўвазе прарасейскую хунту? Чаму ты падмяняеш паняцці?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць