Кіно1010

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці

Арцём Шрайбман у ролі псіхатэрапеўта, Лявон Вольскі і Павел Лібер: у Берліне хутка пакажуць кіно пра Беларусь, дзе зняліся шмат вядомых асобаў. «Наша Ніва» даведалася дэталі ў Якаба Вёленштайна, кіраўніка беларускага офіса Фонду Конрада Адэнаўэра і аднаго з твараў фільму.

Фота дадзена Якабам Вёленштайнам

Якаб расказвае, што беларускія актывісты часта кажуць: маўляў, трэба гутарыць пра Беларусь, каб яна заставалася на парадку дня. Але на практыцы гэты парадак складаецца з інфармацыі пра вайну і парушэнні правоў чалавека, у той час як хочацца казаць і пра станоўчае, пра тое, што Беларусь — гэта не толькі рэпрэсіі і Лукашэнка.

Назва стужкі — «Сем сімптомаў беларускасці», кажа Вёленштайн:

«У фільме два асноўныя героі, гэта я і Арцём Шрайбман. Шрайбман — псіхатэрапеўт па імені Гастон, а мой герой збольшага аўтабіяграфічны, але дададзена шмат дэталяў. Я прыходжу да Арцёма з шалёнымі сімптомамі, у мяне хвароба, і мы абмяркоўваем мае сімптомы. Урэшце Арцём высвятляе, што мая хвароба — гэта насамрэч не хвароба, а беларускасць: я — замежнік, які прыязджаў у Беларусь, і я закахаўся ў краіну, таму і захварэў на беларускасць. Таксама я адкрыў для сябе Беларусь як невядомую, але прывабную еўрапейскую краіну з такім вялікім патэнцыялам. 

Фота дадзена Якабам Вёленштайнам

У фільме ёсць элементы, якія нагадваюць дакументалку, там уключаныя каментары экспертаў. Але сам фільм — не дакументальны. Асноўнае дзеянне — мы з Арцёмам Шрайбманам сядзім у яго кабінеце, гутарым пра маю хваробу — беларускасць. Пра тое, што яна азначае і чаму ў замежніка з’явіліся сімптомы любові да Беларусі».

Стужку, пра якую ідзе гаворка, здымаюць Фонд Конрада Адэнаўэра ў супрацоўніцтве з «Маланкай» і некаторымі незалежнымі стваральнікамі. Сцэнар збольшага пісаў сам Вёленштайн, а запрошаныя госці шмат у чым адказвалі за свае фрагменты сюжэту. Сярод іх былі не толькі эксперты, але і купалаўцы з ліку стваральнікаў «Чынчынчэнэлу», былы палітвязень і праваабаронцы.

Цяжка сказаць, да якой катэгорыі належыць гэты фільм, разважае суразмоўца:

«У некаторым сэнсе гэта мюзікл, там прагучыць некалькі песень. Я пішу песні пра Беларусь апошнія некалькі гадоў, і спачатку мы думалі проста выкарыстаць іх у фільме. Але потым прыйшлі да таго, што мы хацелі б сказаць нашмат больш за гэтыя песні. Таму ўзялі для фільма толькі адну старую песню і напісалі чатыры новыя».

Фота: прадастаўленае Якабам Вёленштайнам

Сярод аўтараў песень, акрамя Вёленштайна, ёсць вядомыя беларускія музыкі — Лявон Вольскі і Павел Аракелян. Што да акцёрскага складу, спачатку стваральнікі стужкі думалі звярнуцца да прафесійных акцёраў, але потым вырашылі здымаць вядомых беларусаў, тым больш што гэта і больш аўтэнтычна для кіно пра Беларусь. У фільме з’явіцца багата людзей з дэмакратычнага руху, з медыя і НДА: напрыклад, там будзе Павел Лібер і эканамісты BEROC, а таксама некалькі нечаканых гасцей. 

Для фінальнай песні стваральнікі стужкі запрасілі не толькі беларусаў, але і, як іх называе Вёленштайн, сяброў Беларусі: гаворка пра вядомых замежнікаў, якія падтрымлівалі Беларусь і асабіста, і праз сваю прафесійную дзейнасць. Гэта паслы і парламентарыі з некалькіх краін, член Еўракамісіі, былы міністр замежных спраў. Таксама ў фільме зняліся прадстаўнікі беларускіх дыяспар.

Фота: прадастаўленае Якабам Вёленштайнам

Якаб расказвае, што гэты фільм — яшчэ і своеасаблівы мэсэдж да беларусаў:

«З аднаго боку, мы хочам расказаць міжнароднай аўдыторыі станоўчую інфармацыю пра Беларусь, і вось чаму фільм зняты па-англійску. Фільм выйдзе ў кастрычніку, за некалькі месяцаў да так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і мы таксама хочам даслаць беларусам моцны сігнал салідарнасці. Мы бачым вас, мы верым у вас! Вы — нашы еўрапейскія суседзі, у вас так шмат талентаў, цудоўных людзей і патэнцыялу. Чакаем вашага вяртання ў еўрапейскую сям'ю».

Пабачыць «Сем сімптомаў беларускасці» можна будзе ў Берліне 14 кастрычніка. Прэм’еру зладзяць падчас вялікай канферэнцыі па Беларусі, арганізаванай некалькімі нямецкімі палітычнымі фондамі, у тым ліку і Фондам Конрада Адэнаўэра. Таксама арганізатары плануюць паказаць фільм у Варшаве прыкладна 16 кастрычніка, а потым прывезці яго і ў Вільню.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Эюя
    25.09.2024
    «Кто в парламенте новой Беларуси поднимет вопрос о восстановлении белорусского языка, как одного государственного, тот вылетит из парламента как пробка из бутылки»- словы Шрайбмана сказаныя ў інтэв’ю Свабодзе (здаецца), ужо пасля вайны. Не ўпэўнены, што чалавек з такім светапоглядам і пазіцыяй (гэта не аналітыка, а менавіта пазіцыя) можа даследваць нацыянальнае.
  • Человек
    25.09.2024
    Эюя, все правильно сказал
  • Шайгу, дзе ракеты?
    25.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць