Грамадства1717

У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў? 

Днямі мы пісалі пра тое, што супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко — адміністратар найбуйнейшага z-канала з беларускімі каранямі, які называецца «Белорусскій сіловік». Ён жа здолеў раней укараніцца ў праект «Чорная кніга Беларусі». Але Гайко сядзеў і шмат у якіх іншых чатах. У якія ж суполкі ў тэлеграме ўступаў і, лічы, маніторыў Гайко?

Першыя каментары ад Артура Гайко заўважаныя 9 жніўня 2020 года. Тады ён распаўсюджваў інфармацыю з розных прапагандысцкіх рэсурсаў (напрыклад, bloxers, які, імаверна, і вёў ГУБАЗіК).

Каментар Артура Гайко

Абмяркоўваў сілавік таксама Рамана Пратасевіча ў адным з чатаў. Людзі, якія стасаваліся з Гайко пасля яго выкрыцця, сцвярджаюць, што ён выхваляўся, што не ціснуў руку Пратасевічу, бо гэта «зашквар».

Каментар Артура Гайко

Адзін з адметных каментароў датычыць спрэчкі ў чаце «Жодзіна для жыцця». Тут Гайко піша, што чаты з сеткі «97%» — «гэта галіна Нехты». І дэананімізуе адзін з акаўнтаў супрацоўніка BYPOL Уладзіміра Жыгара.

Каментары Артура Гайко

У якія ж суполкі ў тэлеграме ўступаў і, лічы, маніторыў Гайко?

Па вялікім рахунку, ён працаваў як усе аператыўнікі ГУБАЗіК. У яго маніторынгу былі раённыя (напрыклад, Малінаўкі ды Серабранкі) ды гарадскія чаты («Віцебск 97%», «Жодзіна для жыцця»), чаты прадпрыемстваў («Белшына для жыцця», «Світанак» і інш.), агульна-пратэсныя чаты («Кіроўцы 97», «Кантроль аўтазакаў» і г.д.), чаты капачоў, айцішнікаў (FreeIT, Arch Linux).

Мяркуючы па гісторыі змены імёнаў, якую мы прыводзілі ў расследаванні пра «Белорусскій сіловік», ён працаваў таксама па анархістах, бо адзін з ягоных нікнэймаў быў такі ж, як у адміна аднаго з тэматычных чатаў (Rebel Spirit).

Суполкі, у якіх заўважаны акаўнт Артура Гайко

Таксама ён цікавіўся чатамі, дзе купляюць машыны з ЗША і дзе мяняюць крыптавалюту. Але гэтым то ён мог цікавіцца і для асабістых патрэбаў.

Калі вам важная праца, якую робяць журналісты «Нашай Нівы», падтрымайце нас данатам праз «Патрэон».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Апытанка

Каментары17

  • Имя
    24.10.2024
    Вы лучше напишите когда стало известно что он губазик и как офис с азаровым скрывал информацию и тем самым людей подставил.
    И сми тоже молчали
  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.10.2024
    Артур, калі ты гэта чытаеш, міргні два раза)
  • Поцык
    24.10.2024
    Таксама ён цікавіўся чатамі, дзе купляюць машыны з ЗША і дзе мяняюць крыптавалюту.

    Ах вот, чьи машины в Литве арестовали. А я думаю, почему так много визгу из РБ.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?12

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел1

Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі10

Польшча аднавіла кантроль на мяжы з Літвой. Што там цяпер адбываецца?

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах6

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?12

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць