Свет55

Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро

Селядцовы кароль — вельмі рэдкі ўлоў для гэтага рэгіёну. Рыбіну ўдалося выпадкова злавіць каля берагоў Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі, піша Daily Mail. Фота з трохметровай рыбінай выклаў Керціс Петэрсан — капітан прагулачнага судна.

Селядцовы кароль, ці інакш рэмень-рыба, лічыцца адной з самых незвычайных рыб Сусветнага акіяна. У яго змеепадобнае цела, даўжыня якога можа дасягаць 11 метраў.

Большую частку жыцця гэтая рыба праводзіць на глыбіні больш за 900 метраў і амаль ніколі не падымаецца да паверхні мора.

Іхтыёлагам вядомыя толькі 3 віды гэтых рыб.

Са старажытных часоў лічыцца, што з'яўленне селядцовага караля ў паверхневых водах з'яўляецца знакам хуткага катаклізму.

У прыватнасці, перад разбуральным землятрусам 2011 года ў Японіі на пляжы краіны вынесла каля двух дзясяткаў такіх рыб.

Таксама ў жніўні паведамлялася, што землятрус у Каліфорніі здарыўся праз 2 дні пасля таго, як непадалёк заўважылі селядцовага караля.

Каментары5

  • самая мелкая рыбка
    24.10.2024
    прыгожы які гэты Кароль... у яго сапраўды нібы карона на галаве (гл. інш. рысункі-відэа)
    адна з самых рэдкіх рыбін. занесена ў кнігу рэкордаў Гінэса, як самая доўгая з сучасных касцяных рыб.
  • Жвір
    24.10.2024
    Падобная да рыбы-шаблі. Як той кароль, так і шабля, умоўна ядомыя рыбы. Іх калі й марозяць на траўлерах, дык на корм пушному зьверу, а збольшага такая рыба йдзе на рыбную муку.
  • Сумна
    25.10.2024
    самая мелкая рыбка, а людзям абы забіць.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі3

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць