Грамадства22

«Рэшткі збіраем з усіх складоў». Уладальнікі сэканд-хэндаў — пра наступствы санкцый ЕС

1 кастрычніка ўступіў у сілу новы пакет санкцый ЕС, які забараняе ўвозіць тавары сэканд-хэнд у Беларусь з Еўропы. Як гэта паўплывала на працу сэкандаў, BAR24 распавялі іх працаўнікі і ўладальнікі.

Фота: Freepik

Пра тое, што Еўрасаюз прыняў у дачыненні да Беларусі новы пакет санкцый, які забараняе з 1 кастрычніка ўвозіць у нашу краіну адзенне сэканд-хэнд з Еўропы, стала вядома гэтым летам.

Аднак пра тое, як гэта мае адбіцца на працы беларускіх сэкандаў, нават напярэдадні дзеяння санкцый не маглі сказаць ні прадаўцы, ні ўладальнікі бізнэсу ў Беларусі.

З пачатку дзеянняў санкцый прайшоў амаль месяц. Насуперак асцярогам пакупнікоў, масавага закрыцця магазінаў сэканд-хэнд у Беларусі не адбылося. Але як яны працуюць у новых умовах?

Змянілі лагістыку

На першы погляд у баранавіцкіх сэкандах нічога не змянілася. Наведвальнікаў у пасляабедзенны час было нямала. Ды і скарачэнні асартыменту адзення на прылаўках не заўважна.

— Рэчаў, як бачыце, дастаткова. І ўсім хопіць, — кажа прадавец крамы адной з буйных сетак сэканд-хэнд. — Што тычыцца абароту рэчаў, як яны дастаўляюцца, гэта пытайцеся ў начальства. Наша задача — выкласці тавар, а не цікавіцца гэтымі справамі.

Між тым, паводле слоў прадаўцоў іншых магазінаў, некаторыя змяненні ў рабоце яны ўсё ж заўважылі.

— Пасля 1 кастрычніка некаторыя змены ў краме ў нас адбыліся. Пастаўляюць тавары зараз праз краіны СНД, напрыклад, праз Казахстан. У сувязі з гэтым цэны паднялі. І, гавораць, будуць падымаць і далей. Але асартымент ёсць, — распавяла прадавец іншага сэканд-хэнда.

Няпросты час

Уладальнікі ж баранавіцкіх «сэкандаў» у размове з BAR24 адзначылі, што іх бізнэс зараз перажывае няпростыя часы. Некаторыя адзначаюць, што новыя тавары для магазінаў ім літаральна даводзіцца вышукваць.

— Цяпер няпросты час для прадпрымальнікаў, якія працуюць з сэканд-хенд. Рэшткі рэчаў збіраем з усіх складоў, — пажалілася адна з уладальніц.

Іншыя адзначаюць, што, хаця пастаўкі тавараў наладзіць атрымалася, цэны на іх выраслі.

— Пастаўшчыкі паднялі цэны на тавар з-за зменаў лагістыкі. Раней сама ездзіла ў Польшчу, Літву і ўсё закупляла. Цяпер з Мінска ўсё збіраю. Вырабы ў мяне якасныя, без плям і дзірак. Я проста не магу прадаваць за капейкі сабе ў страту, — распавяла ўладальніца адной з найстарэйшых крамаў сэканд-хэнд у Баранавічах.

Павелічэнне закупачных цэн тавараў, па словах уладальнікаў, паўплывала на попыт.

— Пасля 20-х чысел верасня стаў прыкметны спад кліентаў. У кастрычніку сітуацыя пагоршылася яшчэ больш. Сорамна прызнацца, мы сёння ніводнай рэчы не прадалі! — адзначыла гаспадыня сэканда.

«Будзем змагацца»

Нягледзячы на ​​цяжкасці, уладальнікі магазінаў сэканд-хэнд у Баранавічах настроены рашуча.

— Я ў гэтым бізнэсе з 1996 года. Самая першая кропка сэкандаў у горадзе была мая. Закрывацца пакуль не планую: будзем трымацца. Паглядзім, як яно будзе далей, — падзялілася ўладальніца адной з крам.

Па словах прадпрымальнікаў, цяжкасці ў іх бізнэсе бывалі і раней. Таму пакуль яны маюць намер трымацца. Так доўга, як гэта дазволяць абставіны.

— Санкцый гэтых, шчыра кажучы, я не баюся. Бо заўсёды бывалі рознага кшталту цяжкасці. Пакуль не бачу прычын закрываць краму. Вось калі раптам зусім не будзе тавару і пакупнікоў, тады і закрыемся, — рэзюмавала гаспадыня сэканд-хэнда ў цэнтры горада.

Каментары2

  • Nika
    27.10.2024
    Пусть ес засунет свой секонд.... в беларусии хватает производственных мощностей одеть и обуть свой народ...
  • ЕС мы превратим в кашу
    27.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць