Свет

Паўночная Карэя прызнала правядзенне публічных пакаранняў смерцю

На паседжанні ААН у Жэневе прадстаўнікі Паўночнай Карэі прызналі, што ў краіне праводзяцца публічныя пакаранні смерцю асуджаных.

Паўночнакарэйская моладзь святкуе 79-ю гадавіну заснавання Працоўнай партыі Карэі на плошчы Кім Ір Сена ў Пхеньяне, 10 кастрычніка 2024 г. Фота: AP Photo / Cha Song Ho

На абмеркаванні даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, члены паўночнакарэйскай дэлегацыі прызналі, што ўлады караюць смерцю тых, хто здзейсніў вельмі цяжкія злачынствы, і часам гэта робіцца публічна, піша err.ee. 

«У асноўным смяротная кара прыводзіцца ў выкананне за зачыненымі дзвярыма ў спецыяльна прызначаным для гэтага месцы. — сказаў старшыня Цэнтральнага суда КНДР Пак Кван Хо. — Аднак бываюць выключэнні. Гэта выпадкі, калі злачынец у мінулым неаднаразова ўчыняў цяжкія злачынствы, у тым ліку забойствы, і зноў жорстка забіў чалавека, не раскайваючыся ў зробленым. Родныя ахвяры могуць патрабаваць публічнага пакарання».

Праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць Пхеньян у публічных пакараннях асуджаных, а людзі, якія ўцяклі з краіны, распавядаюць пра жудасныя выпадкі, калі каты паўночнакарэйскага рэжыму падвяргалі асуджаных катаванням, спальвалі і нявечылі іх целы пасля смерці, а таксама прымушалі іншых глядзець на гэта.

Старшыня Цэнтральнага суда Пак таксама ўскосна прызнаў існаванне ў краіне палітычных зняволеных, хаця Пхеньян адмаўляецца выкарыстоўваць гэты тэрмін.

«Тыя, хто здзейсніў злачынствы супраць дзяржавы, — гэта шпіёны і тэрарысты, засланыя варожымі сіламі, а таксама тыя, хто здзейсніў падрыўныя дзеянні з-за нянавісці да сацыялістычнай сістэмы, — сказаў Пак. — Такіх зняволеных няшмат, і яны ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, але асобна ад звычайных зняволеных». 

Замежныя арганізацыі, а таксама ўрад ЗША сцвярджаюць, што больш за 100 000 чалавек утрымліваюцца паўночнакарэйскімі ўладамі ў лагерах для палітвязняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю42

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю42

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць