Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская
Пра тое, што забрала працоўную кніжку з Нацыянальнай школы прыгажосці, Элеанора Качалоўская распавяла яшчэ ў жніўні 2024 года. Але толькі цяпер падзялілася, куды ж яе аднесла. Спойлер: дзяўчына абрала стандартны шлях для штатных прыгажунь.

У Нацыянальнай школе прыгажосці Элеанора адпрацавала больш за пяць гадоў. Калі яна ўдзельнічала ў «Міс Беларусь 2023», арганізатары паведамлялі, што дзяўчына працаўладкавана там менеджаркай.
У свой апошні дзень там Элеанора апісала сітуацыю так:
«Прадказваючы нейкую зацікаўленасць, унясу яснасць. Я сышла з працоўнага кантракту (а ён ужо пераваліў за пяць гадоў). Рашэнне даўняе і абдуманае. Але мае сувязі са школай прыгажосці ні ў якім разе не спыняюцца. На новы навучальны год я бяру вучняў і ныраю ў выкладанне X2. Усё ж па дыпломе я выкладчыца. Жыццё бяжыць, і трэба бегчы разам з ім».

Але ж на новае месца Элеанора Качалоўская аднесла працоўную кніжку толькі нядаўна. Цяпер яе можна будзе пабачыць у эфіры тэлеканала СТБ. Учора яна апублікавала ў сторыс фота са сваіх першых здымкаў — Элеанору запісвалі для перадачы «Плюс-мінус», у якой агучваюць прагноз надвор'я.
Здаецца, дзяўчына новым вопытам цалкам задаволеная: «Сёння, ды і апошнім часам, чую і кажу сабе сама: «Дзе страшна, там і рост». Так і атрымалася! Сёння было сапраўды хвалююча!»

Тэлевізійная кар’ера — даволі стандартны варыянт для ўдзельніц конкурсаў «Міс Беларусь». Напрыклад, удзельніца «Міс Беларусь — 2018» Анастасія Лаўрынчук зараз таксама працуе вядучай на СТБ. А пераможцы конкурсу таго ж года Марыі Васілевіч летась даверылі весці «Калыханку» на БТ.
Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі
Міс Беларусь Элеанора Качалоўская хваліцца адпачынкам у акупаваным Крыме ФОТЫ
Беларуска ўпершыню паедзе на конкурс прыгажосці «Міс Сусвет». Але не тая, якая перамагла ў нацыянальным адборы
Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА
Каментары