Грамадства

З Польшчы з пачатку года дэпартавалі дзевяць беларусаў, якім адмовілі ў міжнароднай абароне

Большасць беларусаў, якія просяць міжнародную абарону ў Польшчы, атрымліваюць згоду. З пачатку 2024 года каля 2100 беларусаў атрымалі абарону, адмовілі толькі 109, а дзевяць з іх дэпартавалі, піша Белсат.

Фота: Straż Graniczna / Facebook

Польскае выданне Oko.press апублікавала статыстыку ад памежнікаў аб наданні замежнікам міжнароднай абароны. Паводле гэтай статыстыкі, у 2023 годзе па міжнародную абарону (статус уцекача або дадатковую абарону) у Польшчы звярталіся звыш 9 тысяч чалавек. Станоўчае рашэнне атрымала палова, з іх 2,9 тысячы — грамадзяне Беларусі, 1,1 тысячы — Украіны.

Ад пачатку 2024 года да канца верасня заявы на міжнародную абарону падала ўжо больш чалавек, чым за цэлы мінулы год: 12,3 тысячы. З іх 4,5 тысячы чалавек — грамадзяне Украіны, 2,9 тысячы — Беларусі.

Заявы падавалі таксама грамадзяне трэціх краінаў, якія пераходзілі беларуска-польскую мяжу. Статус уцекача прасілі 441 чалавек з Эрытрэі, 431 з Самалі, 419 з Эфіопіі, 389 з Сірыі і 198 з Афганістана — колькі з іх прыйшло менавіта з Беларусі, не ўдакладняецца, але грамадзян гэтых краінаў найчасцей лавілі на спробах незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы.

Ухвалілі за гэты год 4,8 тысячы заяваў на міжнародную абарону, у тым ліку 2,3 тысячы — ад грамадзян Украіны, 2,1 тысячы — Беларусі.

Менавіта статус уцекача, а не дадатковую абарону (якую просяць і выдаюць часцей), прасілі ў Польшчы ў 2023 годзе 64 чалавекі, станоўчыя рашэнні атрымалі 5, адмоўныя — 34, пакінулі без разгляду 29 заяваў. З пачатку 2024 года статус уцекача прасілі 83 замежнікі, 16 атрымалі адмову, 35 справаў пакінулі без разгляду.

Невялікую частку тых, хто атрымлівае адмовы, дэпартуюць. З 1 студзеня па 29 кастрычніка 2024 года з Польшчы дэпартавалі 18 чалавек у Расію, 9 у Беларусь, 5 у Грузію, 2 у Таджыкістан, па адным ва Узбекістан і Украіну. Рэшта тых, каму адмовілі, магла самастойна пакінуць Польшчу, аспрэчыць адмову або знайсці іншы шлях легалізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным8

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?7

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах4

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх1

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным8

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць