Грамадства11

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла

Жыхарка Гомеля ператварыла сваю аднапакаёўку ў кантэйнер для адкідаў. Суседзі па пад'ездзе напэўна былі ў курсе праблемы: схаваць такі сюрпрыз у шматпавярховіку даволі складана.

Звычайна па законе плюшкіны абыходзяцца адміністратыўкай, аднак у гераіні гэтай гісторыі ўсё скончылася інакш, піша Onliner.by.

Як высветлілася, аднапакаёвая кватэра ў Цэнтральным раёне дасталася гамяльчанцы ў спадчыну. На працягу некалькіх гадоў жанчына ўпарта ператварала яе ў асабісты рэзервуар для смецця: склады бытавых адкідаў месцамі перавышалі метровую вышыню.

Сама гаспадыня пражывала ў гэтым жа шматпавярховіку побач. У поле зроку спецыялістаў жанчына трапіла не праз сваю цягу да адкідаў, а праз шматгадовыя запазычанасці за паслугі ЖКГ.

Для таго каб іх пагасіць, прадстаўнікі дзяржорганаў прынялі рашэнне арыштаваць засмечаную жылплошчу і выставіць яе на таргі. Перш чым рэалізаваць аб'ект праз аўкцыён, гаспадыню прымусілі вызваліць кватэру ад хламу, каб не напалохаць будучых уласнікаў.

Каментары1

  • Жыць у дзяржаве
    16.11.2024
    Не плаціла - адключыць ваду і электрычнасць. Але забіраць прыватную маёмасць гэта дзікунства таталітарнай дзяржавы "для народа". Смецце гэта яе асабістая праблема. Не на вуліцы кідала, а ў сябе дома можа ў ім хоць купацца як Скрудж Макдак.
    Свіное рыла дзяржавы ўсюды ўхопіць сабе нажыву, з любой нагоды.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў2

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю41

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць