Свет1111

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы

У інтэрв'ю, апублікаваным 23 лістапада італьянскай штодзённай газетай Corriere della Sera, былая канцлерка Германіі Ангела Меркель патлумачыла, чаму абрала ў свой час шлях дыялогу з Уладзімірам Пуціным і прадухілення расійскага ўварвання ва Украіну.

Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Маскве ў жніўні 2021 года. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

«Я вельмі добра ведала намеры Пуціна. Я ведала, што мы маем справу з ворагам Еўропы. Пытанне было толькі ў тым, як рэагаваць. Маім адказам было не разарваць адносіны з Пуціным, а імкнуцца — праз перамовы — прадухіліць уварванне», — згадала Меркель.

Яна падкрэсліла: «Пэўны час гэта працавала. З пачаткам вайны Расіі супраць Украіны сітуацыя прынцыпова змянілася».

«Нашы погляды былі супрацьлеглымі. Пуцін хацеў зноў зрабіць Расію вялікай дзяржавай. Але ён не змог зрабіць гэта на эканамічным узроўні праз росквіт для ўсіх. Замест гэтага ён спрабаваў зрабіць гэта метадамі, набытымі ў КДБ, праз вайскоўцаў, сілу і нацыяналізм», — сказала былая канцлерка Германіі.

«Такім чынам, не спраўдзіліся многія спадзяванні, якія мы ўскладалі ў 1990 годзе на тое, што Расія паступова стала на шлях дэмакратызацыі», — прызнала суразмоўца Corriere della Sera.

На пытанне, чаму яна не заблакавала праект газаправода «Паўночны паток-2» у 2015 годзе, праз год пасля анексіі Крыма Расіяй, Меркель адказала:

«Я лічыла сваёй задачай забяспечыць, каб нямецкая эканоміка магла выкарыстоўваць газ па добрай цане. Сёння мы ўбачылі наступствы вялікіх выдаткаў на энергію для Германіі».

«Акрамя таго, па палітычных меркаваннях я палічыла за лепшае падтрымліваць эканамічныя адносіны з Расіяй, каб і гэтая краіна магла ўдзельнічаць у дабрабыце», — адзначала кіраўніца ўрада Германіі ў 2005-2021 гадах.

Каментары11

  • Карціна маслам!
    23.11.2024
    "Я ўсё ведала і таму нікому не казала, моўчкі карміла і гадавала людажэра, каб ён сілы набраў".
    Прызнанне саўдзельніцы.

    "Бачыце, як кепска без газа Пуціна?"
    Дык хто прычынай таму, ляля?
  • Баснійскі мачо
    23.11.2024
    У кагосьці ўсяго толькі нобелеўская лаўрэатка дура, а ў кагосьці ажно цэлая канцлерша
  • Злы
    23.11.2024
    Пракурору раскажаш

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы8

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму21

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам2

Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода21

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць