Грамадства33

Беларуса, затрыманага ў Славакіі, пастанавілі вызваліць з закрытага лагера для іншаземцаў

Адміністрацыйны суд у Кошыцэ (Славакія) пастанавіў вызваліць з «Цэнтра ўтрымання іншаземцаў» беларуса Дзмітрыя Лукомскага 25 лістапада. Раней ён знаходзіўся ў адкрытым лагеры і прасіў прытулку ў Славакіі, але 18 кастрычніка Лукомскага там затрымала паліцыя, піша «Радыё Свабода».

У 2020 годзе жыхар Гомеля Дзмітрый Лукомскі неаднаразова трапляў у ізалятар часовага ўтрымання з палітычных прычын. Пасля ён з'ехаў з Беларусі і жыў ва Украіне.

У 2024 годзе вырашыў пераехаць у Славакію. Там разам са сваёй сяброўкай Віялетай Майшук яны падалі заяву на прытулак. Пару ўтрымлівалі ў адкрытым лагеры. Дзмітрый быў незадаволены ўмовамі ў лагеры — харчаваннем, рэжымам, абмежаваннямі — і пісаў скаргі. Урэшце 18 кастрычніка яго затрымала паліцыя і змясціла ў «Цэнтр утрымання іншаземцаў».

Беларус палічыў такую меру неабгрунтаванай і праз юрыстку падаў скаргу ў суд.

«Па сутнасці, гэта той жа беларускі ізалятар часовага ўтрымання — усюды ходзіш пад канвоем, няма права нічога мець свайго, нават ручкі. Адзенне забралі, я ледзь выбіў частку назад, але куртку так і не аддалі, быў вымушаны хадзіць на прагулкі без курткі, у тапках», — расказаў Дзмітрый Лукомскі.

Паводле слоў Лукомскага, суд пастанавіў вызваліць яго з «Цэнтра ўтрымання іншаземцаў» закрытага тыпу. Дзмітрый паведаміў, што суд стаў на ягоны бок і прызнаў, што дзеянні паліцыі па яго змяшчэнні ў Цэнтр былі празмернымі, а ў яго паводзінах у адкрытым лагеры не было ніякіх правапарушэнняў або злачынстваў.

«Суд пастанавіў, што паліцыя неправамерна працягнула мне тэрмін утрымання ў Цэнтры яшчэ на тры месяцы — да лютага», — дадаў беларус.

Лукомскі адзначае, што з-пад варты яго пакуль не адпусцілі. Паводле працэдуры, на перасылку пісьмовай пастановы суда ў Цэнтр адводзіцца да 7 дзён. Калі гэта адбудзецца, Дзмітрыя перавядуць назад у адкрыты лагер, дзе ён будзе чакаць рашэння па атрыманні абароны. Калі ж паліцыя абскардзіць пастанову суда, то справа можа зацягнуцца, і ўвесь гэты час беларусу давядзецца знаходзіцца ў закрытым лагеры.

Каментары3

  • Craig Nicolls
    25.11.2024
    можа пасьля такіх патрасеньняу́ , забойствау́ , зьдзекау́ , турмау́ , арыштау́ , вы зразумееце , што самае Сьвятое у́ Жыцьці гэта свая Краіна , свая зямля , дзе жылі продкі , дзе яны пахаваныя .
    Гэтую Сьвятую Вялікую Літву баранілі нашыя прадзеды - ваяры , і шляхцічы , і сяляне , і мяшчане .
    Пазіраюць яны на беларусау́ і сьлёзы бязсільля у́ іхных вачох .
    Каго яны бачаць ?!
    Здраднікау́ і баязьліу́цау́ , якія паразьбягаліся па Сьвеце і просяць у́ ворагау́ хлеба .
    Ганьба , спадарства .
  • ЖВІР
    25.11.2024
    Craig Nicolls , адкуль сам пішаш, спадару?
    Як там з абаронай?
  • Fa
    26.11.2024
    То ж Славаччына. А вось у Летуве ці Жаймоціі яго адразу б прызналі б "пагрозай" з дэпартацыяй і забаронай на ўезд у Эўразьвяз толькі таму што беларус, жадае аб'яднацца са сваёй сям'ёй, вярнуцца да жонкі і дзіцяці, тым больш калі свядомы, нацыянальна - арыентаваны беларус, вораг рэжыму Лукашэнкі і крый Божа ваяваў у палку Каліноўскага супраць Масковіі і мае дзяржаўныя баявыя ўзнагароды Ўкраіны.

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць