Грамадства

БДУ пачне набор на дзве новыя спецыяльнасці

У 2025/2026 навучальным годзе ў БДУ пачнецца набор на дзве новыя спецыяльнасці — «Інтэлектуальная электроніка» і «Міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)», паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

Абедзве спецыяльнасці прэзентуюць як актуальныя для беларускай эканомікі. Набор на іх плануецца на бюджэтную і платную формы навучання. Таксама разглядаецца магчымасць мэтавага набору, для якога прадугледжаны асобны ўнутраны экзамен.

На «Міжнароднай эканоміцы і гандлі (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)» студэнты будуць вучыцца пяць гадоў. Выпускацца яны будуць са ступенню магістра і кваліфікацыяй «Эканаміст. Кітаязнаўца-перакладчык». Студэнтам будуць выкладаць дысцыпліны усходазнаўчага блока, яны засвояць прафесійную лексіку і спецыфіку дзелавой перапіскі, навыкі складання бізнэс-дакументаў, пісьмовага і вуснага перакладу. Таксама яны вывучаць прынцыпы міжнароднага і нацыянальнага рэгулявання сучаснай эканомікі, значэнне асобных рэгіёнаў, краін і кампаній у фармаванні тэндэнцый сусветнага гандлю, ролю нацыянальных інтарэсаў у геапалітычнай абстаноўцы і інш.

У студэнтаў будзе магчымасць прайсці вытворчую практыку на кітайскіх і беларуска-кітайскіх прадпрыемствах, стажыроўку ў Кітаі.

Па спецыяльнасці «Інтэлектуальная электроніка « прадугледжаная чатырохгадовая навучальная праграма. Яна ўключае дысцыпліны па метадах машыннага навучання, лічбавых вымяральных сістэмах, асновах асобных раздзелаў матэматыкі і фізікі, сярод якіх радыёэлектроніка, механіка, оптыка і тэрмадынаміка, мовах праграмавання, інтэлектуальным аналізе даных, кампутарным зроку, асновам кібербяспекі і інш. Выпускнікам прысвояць кваліфікацыю «Радыёфізік. Інжынер-праграміст».

Каментары

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць