Эканоміка99

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют

Пакуль Рыгор Азаронак дэманстратыўна паліць даляр, мы паглядзелі, што кажуць звычайныя беларусы ў тыктоку наконт рэкордаў даляра і еўра.

Сярод першых на сабе наступствы рэкордаў даляра і еўра адчулі тыя, хто здымае кватэры.

— Мы здымаем кватэру і як шмат хто плацім у далярах, — распавяла ў тыктоку адна дзяўчына. — Я за суткі проста ашалела. Вось у банку, у якім я абслугоўваюся, амаль на 10 капеек за суткі падняўся курс. І яшчэ ранкам ён быў 3,55, здаецца. Цяпер, праз некалькі гадзін, я гляджу — 3,599. Прыходжу ў банк, а мне кажуць: «Даляраў няма». А курс з кожнай гадзінай усё расце і расце.

Яна хвалюецца, што цяпер за арэндную кватэру ёй прыйдзецца плаціць на 100 рублёў больш, чым месяц таму.

 

Пра дзіўны выпадак у адным з беларускіх банкаў распавёў іншы блогер.

— Я сёння здаў 100 даляраў. На касах нікога не было. Пасля мяне — ну я стаю там, буклеты чытаю — падыходзіць чалавек і кажа, што хоча купіць 100 даляраў. А яму адказваюць: «У нас няма».

 

Філасофскае пытанне: «Што рабіць?» людзей хвалюе:

— Хто бачыў, як вырас еўра і даляр? Што рабіць? Вы бачылі, якія чэргі ў банках? Валюты ўжо практычна няма, — хвалюецца блогерка.

Яна сцвярджае, што тыдзень-паўтара таму еўра куплялі па 3,53 рубля, а сёння пабачыла ў Прыёрбанку па 3,923.

— І я не ведаю, што рабіць. Мне купляць цяпер ці пачакаць? Памятаеце, як у 2021 годзе — спачатку ўсё вырасла да 4, а потым рэзка ўсё ўпала. І людзі адразу ўсё скупілі, а потым шмат страцілі на розніцы курсаў.

Яшчэ адна блогерка не разумее агульных настрояў і сцвярджае, што знайсці даляры не вельмі складана. Жанчына цяпер робіць рамонт у кватэры і кажа, што рабочыя самі просяць разлічваюцца з імі ў беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце. Адзінае, што яе хвалюе — бацькі ў школе яе дзіцяці вырашылі збіраць на выпускны таксама ў беларускіх рублях.

— З выпускным было пытанне. Падлічылі суму ў далярах, але вырашылі ўсё здаваць у рублях. Але ж да чэрвеня курс, хутчэй за ўсё, зменіцца і прыйдзецца нам яшчэ даплачваць. А прапаноўвалі мы здаць далярамі.

 

Маці, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, паспрабавала іранізаваць на гэтую тэму, але атрымалася даволі сумна.

— Пакуль усе там панікуюць, што даляр падняўся на 3 капейкі, я вам пакажу, чаму панікую я. У адзін момант усё заканчваецца: шампунь, гель для душа, маска для валасоў, зубная паста, нават кавалак мыла. Ну вы разумееце.

Маладая жанчына дэманструе амаль пустыя слоічкі, засохлую туш.

— Вы разумееце, што ўсё заканчваецца, усё. А вы мне там пра нейкія даляры.

Але ў подпісе да відэа яна піша, што навіна пра даляр жудасная, асабліва для тых, хто здымае кватэру.

 

Канечне, беларусаў цяжка здзівіць пустымі абменнікамі і скокамі валютных курсах. Усё ж за 30 гадоў такой любімай прапагандыстамі «стабільнасці» такія сітуацыя здараліся не аднойчы. Таму жартаў у тыктоку таксама хапае.

 — Калі набыў 20 даляраў па курсе 3,3 рублі — і цяпер ты паспяховы інвестар, — пажартаваў адзін з блогераў.

 

Сваё жартаўлівае відэа запісаў і гумарыстычны тыкток-акаўнт «Баба Галя руліць». Над ім працуе беларуская каманда, якая нядаўна запусціла і YouTube-канал «Лукашолкі».

Дзве пераапранутыя бабулі ў кадры распавядаюць пра падзеі ў Беларусі з гумарам і сатырай, імкнучыся прыцягнуць увагу аўдыторыі 50+. Тэму са скачкамі курсаў валют яны ўжо таксама абмеркавалі.

 

Каментары9

  • Абармот
    29.11.2024
    Ая-я-яй, и кто же это наделал?!
  • Ганьба
    29.11.2024
    Ад іскры Азвяронак разгарыцца полымя.
  • Бугага
    29.11.2024
    Стабильностью завоняло
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі1

Асуджаны брат Ігара Лосіка выехаў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць