Грамадства33

Рэзідэнт ПВТ узяў на працу сісадміна пасля ўсіх сумоўяў і звольніў праз гадзіну

Іван (імя змененае) — сістэмны адміністратар. Нядаўна ён вырашыў змяніць працу. Усё як звычайна: убачыў вакансію, прайшоў сумоўе, адпрацаваў належны тэрмін у старой кампаніі і ў прызначаны дзень прыйшоў афармляцца ў новую — як дамаўляліся. Але праз гадзіну яму патэлефанавалі і сказалі, што памылкова прынялі яго на працу. Вось што адбылося, піша Devby.io.

Іван працаваў у адной кампаніі сістэмным адміністратарам, але з часам прытаміўся ад звыклых задач — захацелася развіцця. Плюс на папярэднім месцы абвясцілі, што заробак у найбліжэйшай будучыні стане меншы, бо курс аплаты працы «пералічылі ў нявыгадны бок», — каментуе суразмоўца.

Іван пачаў шукаць новую працу — і ўбачыў на rabota.by вакансію (цяпер яна закрытая) ад кампаніі-рэзідэнта ПВТ, чыя дзейнасць звязаная са стаўкамі на спорт: ім патрэбны быў сістэмны адміністратар Linux. 

Іван кажа, што ў яго быў вельмі падобны, але не ідэнтычны досвед — таму на нейкія пытанні на тэхнічным сумоўі ён не змог адказаць. І тым не менш інтэрв’ю ён прайшоў паспяхова — наступнага ж дня на пошту прыйшоў офер. 

Івану спатрэбілася тры тыдні, каб завяршыць працэс звальнення ў папярэдняй кампаніі. На працягу гэтага часу ён некалькі разоў удакладняў, ці чакаюць яго ў новай. Там запэўнівалі: так, вядома. А пазней даслалі спіс дакументаў, які трэба прынесці, каб аформіцца ў штат (у рэдакцыі ёсць скрын перапіскі). Вакансію на rabota.by пры гэтым закрылі ў той жа дзень, калі Іван атрымаў офер. 

— І вось момант праўды: я прыходжу ў кампанію — мяне сустракае эйчарка, прапаноўвае пазнаёміцца з камандай, скануе ўсе неабходныя для працаўладкавання дакументы (важны нюанс: дазволу на апрацоўку персанальных даных я не даваў, хоць працадаўца абавязаны яго запытаць). А затым абвяшчае: у панядзелак першы працоўны дзень, — расказвае Іван. 

Радасці маёй не было краю. Але роўна праз гадзіну званок: у нас кадравая памылка, гэтая пазіцыя ўжо была закрытая, нас не папярэдзілі. Я пытаюся: «Як так?! Я дзеля гэтай пазіцыі звольніўся з цяперашняй працы!» У адказ толькі: «Выбачайце!»

Іван кажа, эйчарка не змагла растлумачыць яму, на якім этапе ўзнікла памылка. 

— Мне сказалі, што ў іх літаральна за тыдзень усё перайгралася, на дадзеную пазіцыю людзей «дабралі» (што б гэта ні значыла), але каманда нібыта не папярэдзіла HR-аддзел. 

Я спытаў, ці ёсць нейкая альтэрнатыва, бо сітуацыя ў цэлым непрыгожая. Эйчарка прапанавала патэлефанаваць ліду. У размове з ім я зноў пытаўся, як так атрымалася і якое ёсць выйсце — але зразумелых адказаў не атрымаў.

Вынік — сяджу без працы.

Каментары3

  • Алекса
    19.12.2024
    ОМГ... неприятно,конечно,таки что долго будете сидеть без дела? Надо же обратиться в гоструда
  • Злобный вожык
    19.12.2024
    Сиди дальше. Можа так i трэба.
  • И
    19.12.2024
    Пускай парень скажет спасибо случаю, что он не будет работать в этой убогой компании, где такие менеджеры, hr и так налажены процессы между командами, что никто ничего не знает что происходит в компании. От таких компаний нужно бежать и как можно дальше.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду2

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу12

У МАРГ прызналіся, што праблемы з цыбуляй для іх не нечаканыя4

Зяленскі пасля размовы з Трампам: Выводзіць нашы войскі з нашых тэрыторый ніхто не будзе4

Каму Лукашэнка апошнім часам давярае сваю ахову?7

Вы — працаголік і часта перапрацоўваеце? Навукоўцы высветлілі, як гэта змяняе мозг6

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду2

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць